Перуана-эквадорская вайна

Перуана-эквадорская вайна — узброены канфлікт паміж Эквадорам і Перу ў перыяд з ліпеня 1941 па студзень 1942. Прычынай вайны стала спрэчка паміж краінамі за ўладанне тэрыторыямі, большая частка якіх ляжала ў басейне Амазонкі паміж горным ланцугом Анд і ракой Мараньён.

Перуана-эквадорская вайна
Дата 5 ліпеня 194131 студзеня 1942
Месца Эквадорскія правінцыі Эль-Ора, Лоха і Ар’ентэ
Прычына Тэрытарыяльныя спрэчкі паміж Перу і Эквадорам
Вынік Пераход спрэчных тэрыторый да Перу
Праціўнікі
 Перу  Эквадор
Сілы бакоў
каля 15 000 каля 5 000
Страты
110 забітых, больш за 200 параненых звыш 1 000 забітых і параненых
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ход падзей

правіць

На працягу XIX і XX стагоддзяў адбылося некалькі ваенных сутыкненняў паміж Перу і Вялікай Калумбіяй, а пасля распаду Вялікай Калумбіі — паміж Перу і Эквадорам. У 1940 памежныя сутыкненні пачасціліся. 11 студзеня 1941 прэзідэнт Перу Мануэль Прадо-і-Угартэчэ, сцвярджаючы, што эквадорцы ўрываліся на перуанскую тэрыторыю, загадаў пачаць фарміраванне Паўночнай групоўкі войскаў.

5 ліпеня 1941 памежныя сутыкненні перараслі ў адкрытую вайну. У гэты дзень эквадорцы ўварваліся на тэрыторыю Перу і адкрылі агонь па патрулю. Тым часам перуанца атакавалі пазіцыі арміі Эквадора, забіўшы 1 салдата. Да гэтага часу не зразумела які бок першы здзейсніў акт ваеннай агрэсіі.

З 5 па 7 ліпеня ўздоўж высмаглага рэчышча Сарумільі вяліся баі з актыўным ужываннем артылерыі, а з боку Перу таксама авіяцыі, пасля чаго на некаторы час усталявалася зацішша. 23 ліпеня перуанцы, выкарыстоўваючы велізарную колькасную перавагу і закупленыя ў Чэхаславакіі танкі, пачалі наступаць у напрамку эквадорскага партовага горада Пуэрта-Балівар, з мора блакіраванага флотам. Таксама перуанская авіяцыя пачала бамбардзіроўкі гарадоў Уакільяс, Арэнільяс, Санта-Ружа і Мачала.

27 ліпеня Пуэрта-Балівар быў узяты перуанцамі з выкарыстаннем паветранага дэсанту. Пасля 31 ліпеня баявыя дзеянні прынялі вялацякучы характар.

29 студзеня 1942 г. у Рыа-дэ-Жанейра быў падпісаны мірны дагавор. Згодна з ім, 278 тысяч км² эквадорскай тэрыторыі ў высокай плыні Амазонкі пераходзіла да Перу.

Спасылкі

правіць