Пе́тэр Э́рдзё (венг.: венг.: Erdő Péter; 25 чэрвеня 1952, Будапешт, Венгрыя) — венгерскі кардынал. Тытулярны біскуп Пупі і дапаможны біскуп Секешфехервара з 5 лістапада 1999 па 7 снежня 2002. Архібіскуп эстэргамска-будапешцкі і прымас Венгрыі з 7 снежня 2002. Кардынал-святар з тытулам царквы Святой Бальбіны з 21 кастрычніка 2003. Старшыня Еўрапейскай біскупскай канферэнцыі з 6 кастрычніка 2006.

Петэр Эрдзё
венг.: Erdő Péter

Герб
Roman Catholic Archbishop of Esztergom-Budapest[d]
з 7 снежня 2002
Дыяцэзія Эстэргамска-будапешцкая архідыяцэзія
Папярэднік Ласла Пашкаі
кардынал
з 21 кастрычніка 2003
тытулярны біскуп
з 5 лістапада 1999
Дыяцэзія Puppi[d]
дапаможны біскуп
з 5 лістапада 1999
Дыяцэзія Roman Catholic Diocese of Székesfehérvár[d]
Прымас Венгрыі
з 7 снежня 2002
Адукацыя
Дзейнасць каталіцкі святар, багаслоў, кананіст, каталіцкі біскуп
Месца працы
Нараджэнне 25 чэрвеня 1952(1952-06-25)[1][2][…] (71 год)

Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Адукацыя і святарства правіць

Петэр Эрдзё нарадзіўся 25 чэрвеня 1952 года ў Будапешце, у шматдзетнай сям’і немцаў. Петэр быў першым з шасці дзяцей доктара Шандара Эрдзё і Марыі Кіс. Вывучаў каталіцкае багаслоўе і філасофію ў Эстэргамскай семінарыі, цэнтральнай Семінарыі Будапешта і ў Папскім Латэранскім універсітэце ў Рыме. Атрымаў доктарскую ступень у багаслоўі і кананічным праве ў 1976 годзе.

18 чэрвеня 1975 года быў пасвечаны ва святара. Пасвячэнне здзейсніў у кафедральнай базіліцы Будапешта тытулярны біскуп Джыра дзі Тарасія Ласла Лекаі — апостальскі адміністратар Эстэргама (будучы кардынал). Працаваў пасля вікарыем у Дорагу.

Пасля працаваў у Рыме з 1977 па 1980 год. З 1980 па 1988 год Эрдзё — прафесар багаслоўя ў семінарыі Эстэргама і запрошаны прафесар на факультэце кананічнага права Папскага Латэранскага ўніверсітэта з 1986 па 2002 год. Сакратар камісіі кананічнага права Венгерскай біскупскай канферэнцыі з 1986 па 1999 год. Старшыня Венгерскай біскупскай канферэнцыі з 1999 года.

З 1988 года Петэр Эрдзё ардынарны прафесар багаслоўя на тэалагічным факультэце Каталіцкага ўніверсітэта імя Петэра Пазманя, з 1997 па 1998 год дэкан факультэта, а пазней з 1998 па 2003 год канцлер (прэзідэнт) гэтага ўніверсітэта.

Біскуп і кардынал правіць

 
Петэр Эрдзё ў 2013 годзе

5 лістапада 1999 года абраны тытулярным біскупам Пупі і дапаможным біскупам Секешфехервара. Ардынацыю здзейсніў 6 студзеня 2000 года ў патрыяршай Ватыканскай базіліцы Папа Рымскі Іаан Павел II, якому дапамагалі Джавані Батыста Рэ — тытулярны архібіскуп Вескоўя і намеснік Дзяржаўнага сакратара Святога Прастола, а таксама Марчэла Дзага тытулярны архібіскуп Роселе — сакратар Кангрэгацыі евангелізацыі народаў.

З 7 снежня 2002 года Эрдзё архібіскуп эстэргамска-будапешцкі (пасля адстаўкі кардынала Ласла Пашкаі). Ян Павел II узвёў яго ў 21 кастрычніка 2003 года ў кардыналы-святары з тытулам царквы Святой Бальбіны.

Эрдзё з моманту свайго ўзвядзення ў кардыналы і да кансісторыі ад 20 лістапада 2010 года быў самым маладым членам Калегіі кардыналаў, і можа працягваць удзельнічаць у любым будучым Канклаве да свайго 80-годдзя ў 2032 годзе.

Эрдзё быў адным з кардыналаў-выбаршчыкаў, якія ўдзельнічалі ў папскім Канклаве 2005 года, які абраў Папу Рымскага Бенедыкта XVI.

7 верасня 2005 года пераабраны на пяць гадоў на пасаду старшыні Венгерскай біскупскай канферэнцыі. А 6 кастрычніка 2006 года ў Санкт-Пецярбургу (Расія) абраны на пяць гадоў старшынёй Еўрапейскай біскупскай канферэнцыі.

Петэр Эрдзё да 20 лістапада 2010 года быў самым маладым кардыналам Рымска-каталіцкай царквы, у гэтай якасці яго змяніў нямецкі кардынал Райнгард Маркс.

Зноскі

Спасылкі правіць