Плеса (возера, Жыткавіцкі раён)
Пле́са, Плёса[2] — возера ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласці Беларусі, у пойме ракі Прыпяць, за 26 км на паўднёвы ўсход ад горада Жыткавічы, каля вёскі Хлупін.
Плеса | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | каля 119,4[1] м |
Даўжыня | 2,1 км |
Шырыня | 0,25 км |
Плошча | 0,22 км² |
Даўжыня берагавой лініі | 4,5 км |
Басейн | |
Упадаюць | ручай Малы Свінавод |
Выцякаюць | ручай Малы Свінавод |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Гомельская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Плошча паверхні возера 0,22 км². Даўжыня 2,1 км, найбольшая шырыня 0,25 км. Даўжыня берагавой лініі 4,5 км. Катлавіна возера старычнага тыпу, выцягнутая ў напрамку з паўднёвага захаду на паўночны ўсход. Берагавая лінія звілістая. Берагі пясчаныя, высокія. Пратокай злучаецца з азёрамі Глухое і Плоскае[1]. Праз возера працякае ручай Малы Свінавод і злучае яго з возерам Шчодрае[2].
Зноскі
- ↑ а б Республика Беларусь. Припять. От Турова до Мозыря. Карта / С. Н. Саратова. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — 5 000 экз. (руск.)
- ↑ а б Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз.
Літаратура
правіць- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз. — С. 318.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 12. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0198-2 (т. 12). — С. 423.
- Республика Беларусь. Припять. От Турова до Мозыря. Карта / С. Н. Саратова. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — 5 000 экз. (руск.)
- Ліст карты N-35-141. Выданне 1987 г. Стан мясцовасці на 1984 г. (руск.)