Плешчыцкі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Пінскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі

Пле́шчыцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пінскага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 г. — вёска) Плешчыцы.

Плешчыцкі сельсавет
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Уваходзіць у Пінскі раён
Уключае 16 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Плешчыцы
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2009) 2 961
Код аўтам. нумароў 1

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Пінскага раёна Пінскай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Брэсцкай вобласці. 9 чэрвеня 1959 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Вяляціцкага сельсавета, у склад Вулькаўскага сельсавета перададзены 3 населеныя пункты (вёскі Красава, Сачкавічы і Стытычава)[1]. 18 кастрычніка 1960 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Завідчыцкага сельсавета[2]. 15 красавіка 1985 года ў склад сельсавета з Лапацінскага сельсавета перададзены вёскі Лосічы і Крывое Сяло[3].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2961 чалавек[4], з іх 87,9 % — беларусы, 7,5 % — украінцы, 3,9 % — рускія[5].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 9 чэрвеня 1958 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1958, № 6.
  2. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 18 кастрычніка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 31.
  3. Решение исполнительного комитета Брестского областного Совета народных депутатов от 15 апреля 1985 г. № 236 Об изменениях в административно-территориальном делении Каменецкого и Пинского районов Архівавана 27 мая 2012.
  4. Насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
  5. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

ЛітаратураПравіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.