Плоскаступнёвасць

Плоскаступнёвасць — дэфармацыя ступні з устойлівым памяншэннем вышыні яе зводаў да іх амаль поўнага знікнення. Бывае падоўжаная і папярочная (мажліва спалучэнне абедзвюх). Набытую падзяляюць на статычную (ад перагрузкі ў час росту арганізму), рахітычную, траўматычную (пасля пералому шчыкалатак і касцей ступні) і паралітычную (пасля поліяміэліту). Прыроджаная сустракаецца рэдка. Прыкметы: хуткая стамляльнасць ног, боль у ступнях і ацёк ступні[2]. На 2011 г. у Беларусі ад хваробы пакутавала пятая частка дзяцей школьнага ўзросту.

Плоскаступнёвасць
Плоская ступня
Плоская ступня
МКХ-10 M21.421.4, Q66.566.5
МКХ-9 734734
МКБ-9-КМ 734[1]
DiseasesDB 4852
MedlinePlus 001262
eMedicine orthoped/540 
MeSH D005413
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Папярэджанне правіць

 
След ступні пры ступенях плоскаступнёвасці ад 0-вой да 3-яй

Хваробу прадухіляе нашэнне абутку з гнуткай (натуральнай) скуры на малым абцасе, хаджэнне басанож дома і на рыхлай зямлі (пясок) і мяккай траве, як і выкананне практыкаванняў для ступняў. Падэшва абутку мае быць з натуральнага каўчуку. Нос чаравіка — мяккім і гнуткім. Вусцілка і падкладка — роўнымі і гладкімі. Хатні абутак варта насіць з убудаваным супінатарам калодкі і зашпількамі-сцяжкамі. Таксама карысна ўплываюць масаж ступняў і плаванне.

Прычыны правіць

Немачы спрыяе абутак з адкрытай пяткай (сандалі), высокім і касым абцасам, тоўстай і цвёрдай падэшвай. Шкодзіць хаджэнне без абутку па камяністай глебе і асфальце, працяглае стаянне на месцы без рухаў з цяжкімі сумкамі ў руках і нашэнне дома пантофляў з тканіны[3].

Зноскі

  1. Monarch Disease Ontology release 2018-06-29 — 2018-06-29 — 2018. Праверана 28 ліпеня 2018.
  2. Плоскаступнёвасць // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах / Генадзь Пашкоў. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2001. — Т. 12. — С. 432. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0198-2.
  3. Вольга Кулінковіч. Што карысна для ступні // Краіна здароўя. — 3 лютага 2011. — № 5 (241). — С. 3.(недаступная спасылка)

Спасылкі правіць