Адкрыць галоўнае меню

Плошча Арджанікідзэ (Магілёў)

Плошча Арджанікідзэ (руск.: площадь Орджоникидзе) — плошча ў цэнтральнай частцы Магілёва, у Ленінскім раёне. Ад плошчы пачынаюцца вуліцы Піянерская, Карла Маркса, Камсамольская, Болдзіна, Архірэйскі Вал Каніскага, Дняпроўскі спуск.

Плошча Арджанікідзэ
Магілёў
Фатаграфія
Інтэрнат МДУ і Сацыяльна-гуманітарны каледж
Агульная інфармацыя
Краіна Беларусь
Рэгіён Магілёўская вобласць
Горад Магілёў
Раён Ленінскі раён
Назва ў гонар Рыгор Канстанцінавіч Арджанікідзэ
Commons-logo.svg Плошча Арджанікідзэ на Вікісховішчы

АрхітэктураПравіць

 
Інтэрнат будтрэста і Магілёўскі філіял БІП

Плошча трохвугольная ў плане. З боку вуліцы Камсамольскай у будынку былога рэальнага вучылішча (1885) размешчаны Сацыяльна-гуманітарны каледж, на рагу вуліц Піянерскай і Камсамольскай - 11-павярховы будынак інтэрната №4 МДУ імя А. А. Куляшова (1987), на рагу вуліц Болдзіна і Архірэйскага Вала Каніскага - 4-павярховы будынак будаўнічага трэста №12. Да плошчы, паміж вуліцамі Камсамольскай і Болдзіна, прымыкае невялікі сквер, за якім размешчаны будынак Магілёўскага філіяла БІП. З паўднёвага ўсходу - панарама Дняпра. У цэнтры плошчы ў савецкія часы быў разбіты кветкавы газон.

ЛітаратураПравіць

  • Орджоникидзе площадь // Могилёв. Энциклопедический справочник / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн. : БелСЭ им. П. Бровки, 1990. — 472 с. ISBN 5-85700-028-9

СпасылкіПравіць