Адкрыць галоўнае меню

Плывунцы́ (Dytiscidae) — сямейства водных насякомых атрада цвердакрылых.

Плывунцы
Reitter Dytiscus u.a..jpg
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Dytiscidae Latreille, 1802

Тыпавы род
Падсямействы
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  111963
NCBI  50515
EOL  7447
FW  346388

Адрозніваецца каля 4000 відаў. Пашыраны ўсюды, акрамя Антарктыды. На Беларусі каля 100 відаў, найбольш трапляюцца балацянік буры, падводнік выразна-крапінкавы, паласкун баразнаваты, плывунец аблямаваны, ціннік аблямаваны; плывунец шырачэнны занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі.

Даўжыня да 5 см. Цела авальнае, чорнае, іншы раз з жоўтымі плямамі або палосамі, верх крапінкавы або шчыгрынаваны. Галава шырокая, вусікі 11-членікавыя, ніткападобныя. Брушка з 14 сегментаў. Заднія ногі доўгія, плавальныя, пярэднія каротхія, хапальныя. Дыхаюць паветрам, якое ўтрымліваюць пад надкрыламі.

Драпежнікі. Некаторыя віды знішчаюць лічынак камароў-крывасмокаў, іншыя — малявак рыб.

Развіццё з поўным ператаарэннем. Акукліваюцца ў глебе паблізу вады.

ЛітаратураПравіць

  • Максімава С. Плывунцы // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 12. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0198-2.