Поліпрапілен
Поліпрапілен — тэрмапластычны палімер, прадукт палімерызацыі прапілену, [—CH2—CH (CH3)—]n.
Поліпрапілен | |
Агульныя | |
---|---|
Тэрмічныя ўласцівасці | |
Класіфікацыя | |
Рэг. нумар CAS | |
Рэг. нумар EINECS | 618-352-4 |
RTECS | UD1842000 |
Упершыню крышталічны поліпрапілен атрыманы Дж. Ната ў 1954 годзе[1].
Уласцівасці
правіцьЦвёрдае рэчыва, празрыстае ў тонкіх пластах, малочна-белае ў тоўстых. Ступень крышталічнасці 73—75 %. Шчыльнасць 920—930 (900—920[1]) кг/м³. Тэмпература плаўлення 160—176[1] °С. Не раствараецца ў арганічных растваральніках, стойкі да вады (да 130 °C) , кіслот і шчолачаў. Раствараецца ў араматычных вуглевадародах. Пад уздзеяннем салянай, сернай кіслот і хромавай сумесі цямнее і разбураецца.
Поліпрапілену ўласцівы вялікая ўдарная трываласць, устойлівасць да шматразовага выгіну і да сцірання, нізкая газапранікальнасць, добрыя дыэлектрычныя параметры. Адмоўнымі якасцямі з’яўляюцца невялікая ўстойлівасць да ўздзеяння тэмпературы і святла (вырашаецца спецыяльнымі дабаўкамі — стабілізатарамі).
Выкарыстанне
правіцьПоліпрапілен выкарыстоўваецца ў вытворчасці дэталяў машын, плёнак, труб, бытавых вырабаў. З дабаўкамі ў поліпрапілен тальку, мелу, графіту, сажы і інш. атрымліваюць кампазіцыі (у тым ліку, электраправодныя і магнітныя)[1].
Зноскі
- ↑ а б в г Артыкул на сайце ХиМиК.ру (руск.)
Літаратура
правіць- Хімічны слоўнік навучэнца: Дапам. для вучняў / Б. Н. Качаргін, В. М. Макаррэўскі, Л. Я. Гарнастаева, В. С. Аранская. — Мн.: Народная асвета, 2003. — С. 191. — 287 с. — 1 000 экз. — ISBN 985-12-0621-8.
- Пирогов О. Н. Полипропилен // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)
Спасылкі
правіць- Артыкул на сайце ХиМиК.ру (руск.)
- ГОСТ 26996-86 — Полипропилен и сополимеры пропилена. Технические условия (руск.)
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Поліпрапілен