Помнік Васілю Іванавічу Чапаеву (Гродна)
Помнік Васілю Іванавічу Чапаеву — помнік у Гродне, прысвечаны герою Грамадзянскай вайны. Размешчаны на скрыжаванні вуліцы Міхася Васілька (у савецкі час вуліца Чапаева) і Карбышава, каля будынка Гродзенскага абласнога суда.
Помнік | |
Помнік Чапаеву | |
---|---|
| |
53°40′52″ пн. ш. 23°50′16″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Дата заснавання | 1981 |
Дата пабудовы | 1981 год |
Бюст Чапаева ўсталявалі ў 1981 годзе. Паводле версіі гродзенскага краязнаўцы Віктара Саяпіна, помнік трапіў у Гродна выпадкова. Яго перадалі «ў нагрузку» з будаўнічымі матэрыяламі з украінскага камбіната[1].
У лютым 2019 года помнік Чапаеву дэмантавалі для рэканструкцыі, прымеркаванай да 75-годдзя Гродзенскай вобласці. Аднак пасля зваротаў грамадзян, Гродзенская абласная мастацка-экспертная рада раіла гарадскім уладам перанесці бюст у музей[2]. Таксама былі прапановы на месцы бюста Чапаеву размясціць помнік паэту Міхасю Васільку, імя якога цяпер носіць вуліца дзе размяшчаўся помнік[1].
У жніўні 2020 года ўнучатая пляменніца Васіля Чапаева — Марына Чапаева звярталася да Аляксандра Лукашэнкі з просьбай перадаць помнік у Расію.
У траўні 2022 года бюст Чапаева вярнулі, але размясцілі ў скверы на вуліцы Шчорса, побач вайсковай часці 5522. Побач размяшчаецца помнік іншаму герою Грамадзянскай вайны ў Расіі — Мікалаю Шчорсу[1].


Зноскі
Літаратура правіць
- 73. // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Гродзенская вобласць. — 371 с., іл.