Помнік Вітаўту Вялікаму (Каўнас)

Помнік Вітаўту Вялікаму — помнік у цэнтры г. Каўнас Каўнаскага павета Літвы.

Помнік
Помнік Вітаўту Вялікаму
Kaunas. Grand Duke Vytautas. - panoramio.jpg
54°53′52,62″ пн. ш. 23°54′21,56″ у. д.HGЯO
Краіна Літва
Горад Каўнас
Скульптар Вінцас Грыбас

ГісторыяПравіць

Створаны скульптарам Вінцасам Грыбасам. Першапачаткова пастаўлен ў 1932 годзе на тэрыторыі Літоўскай ваеннай акадэміі ў Панямуне да 500-годдзя са смерці вялікага князя. Частка Літвы была акупавана Польшчай у 1920-я гг., таму ёй надавалася асаблівая ўвага. Заказчыкі патрабавалі, каб на помніку была фігура паляка: «Паляк не можа перанесці велічы Вітаўтаса Вялікага, таму заплюшчвае вочы з боку Вітаўтаса, каб яго не бачыць, ён няшчыра прыніжаецца. Пастава паляка павінна адлюстроўваць ягоную прыгнечанасць, расчараваны позірк накіраваны ў бок Вітаўта, быццам ён просіць літасці»[1].

У час Другой сусветнай вайны помнік быў знішчаны[1].

У 1990 годзе па ініцыятыве грамадзянскага руху Aukuras помнік быў адноўлены. Была зробленая дакладная копія помніка, фігуры воінаў, аднак, былі выкананыя ў бронзе. Паколькі ў Панямуне стаялі казармы савецкіх войскаў, помнік устанавілі каля мэрыі Каўнаса. У ніжнюю частку помніка ўмантавалі камень з поля, дзе адбывалася Грунвальдская бітва. На помніку была размешчана шыльда з надпісам «Паколькі ў Літве знаходзіцца армія акупантаў, на ранейшым месцы помнік усталяваць нельга, а калі савецкую армію выведуць, помнік павінны вярнуць на ягонае ранейшае месца», аднак, пасля сыходу савецкіх войскаў помнік застаўся ў Каўнасе[1].

АпісаннеПравіць

Вітаўт, абапёршыся на меч, глядзіць удалячынь. Пастамент з ім па вуглах трымаюць на сваіх спінах постаці пераможаных ворагаў: русіна, паляка, крыжака і татарына[1]. Помнік стаіць на скрыжаванні вуліцы Л. Сапегі і пешаходнай алеі Лайсвес(руск.) бел., побач з будынкам Каўнаскага гарадскога самакіравання, тварам да сада каля Музычнага тэатра.

Зноскі

  На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.