Помнік Людміле Іванаўне Чалоўскай
Помнік Людміле Іванаўне Чалоўскай — помнік у Барысаве, размешчаны на праспекце Рэвалюцыі, у скверы. Пастаўлены ў 1958 годзе. Прысвечаны удзельніцы партызанскага руху на Барысаўшчыне ў Вялікую Айчынную вайну Людміле Чалоўскай. Аўтары помніка — скульптар С. Селіханаў, архітэктар Г. Калюжны.
Помнік | |
Помнік Людміле Іванаўне Чалоўскай | |
---|---|
54°13′24″ пн. ш. 28°31′05″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Месцазнаходжанне | |
Скульптар | Сяргей Іванавіч Селіханаў |
Архітэктар | Г. Калюжны[d] |
Дата пабудовы | 1958 год |
Матэрыял | бетон |
АпісаннеПравіць
Агульная вышыня бетоннага помніка складае 4,4 м. Скульптурная фігура Л. I. Чалоўскай на простым і строгім пастаменце. У зграбнай фігуры, лёгкім, але рашучым кроку дзяўчыны адлюстраваны валявы парыў і абаяльнасць юнацтва, маральная сіла адважнай партызанкі. Скульптура вабіць жыццёвасцю і адухоўленасцю вобраза.
ЛітаратураПравіць
- У. У. Бянько, Л. Г. Лапцэвіч. 44. Помнік Чалоўскай // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1987. — Мінская вобласць. Кніга 1. — 284 с.: іл.
- Мачульский Р. Н. Вечный огонь: Партизанские записки.— 3 изд.— Мн., 1978;
- Андрющенко Н. Дорогами подвигов. — 2 изд. — Мн., 1978.