Людміла Іванаўна Чалоўская

(Пасля перасылкі з Людміла Чалоўская)

Людміла Іванаўна Чалоўская (25 верасня 1924Магілёў — 7 лістапада 1943, Барысаў) — удзельніца партызанскага руху на Барысаўшчыне ў Вялікую Айчынную вайну.

Людміла Іванаўна Чалоўская
Род дзейнасці партызан
Дата нараджэння 25 верасня 1924(1924-09-25)
Месца нараджэння
Дата смерці 7 лістапада 1943(1943-11-07) (19 гадоў)
Месца смерці
Член у
Узнагароды і прэміі
ордэн Айчыннай вайны I ступені ордэн Айчыннай вайны I ступені

Біяграфія правіць

Нарадзілася 25 верасня 1924 года ў Магілёве ў сям’і ваеннаслужачага. Член УЛКСМ з 1940 года. 3 1935 года жыла ў Барысаве. Вясной 1941 года скончыла 8 класаў сярэдняй школы № 2.

3 ліпеня 1941 года — член камсамольска-маладзёжнай групы Барысаўскага камуністычнага падполля. Распаўсюджвала лістоўкі, збірала зброю і боепрыпасы, звесткі аб размяшчэнні нямецкіх войск. 3 лютага 1942 г. разведчыца і сувязная партызанскага атрада імя Ф. Э. Дзяржынскага брыгады «Дзядзькі Колі», з ліпеня 1943 г. — у партызанскай спецыяльнай групе НКДБ СССР «Артур». Падтрымлівала сувязь з падпольнымі групамі ў Барысаве, перадавала ім міны, узрыўчатку для дыверсій, збірала звесткі разведкі для партызан, здабывала бланкі пашпартоў, удзельнічала ў арганізацыі ўцёкаў ваеннапалонных. Дом, дзе жыла маці Люсі ў Барысаве, быў явачнай кватэрай[en] партызанскіх сувязных і падпольшчыкаў.

3 кастрычніка 1943 года пры выкананні чарговага задання схоплена гітлераўцамі і кінута ў Барысаўскую турму. Пасля катаванняў расстраляна ў ноч з 6 на 7 лістапада 1943 года.

Узнагароды правіць

Пасмяротна ўзнагароджана 2 ордэнамі Айчыннай вайны 1-й ступені.

Памяць правіць

Імем адважнай партызанкі названы вуліца і піянерская дружына сярэдняй школы № 13 у Барысаве. У 1958 годзе ў Барысаве пастаўлены помнік Люсі Чалоўскай (скульптар С. Селіханаў, архітэктар Г. Калюжны).

Літаратура правіць