Помнік Міхаілу Фрунзэ (Мінск)
Помнік Міхаілу Васiльевічу Фрунзэ — помнік у Мінску, размешчаны ў Кальварыйскім скверы, каля будынка Фрунзенскага райвыканкома. Прысвечаны рэвалюцыянеру, аднаму з кіраўнікоў барацьбы за Савецкую ўладу на Беларусі, савецкаму партыйнаму дзяржаўнаму і ваеннаму дзеячу М. В. Фрунзэ. Помнік пастаўлены ў 1975 г., яго аўтарамі сталі скульптар Г. Мурамцаў і архітэктар А. Жалдакоў.
Помнік | |
Помнік Міхаілу Фрунзэ | |
---|---|
53°54′31″ пн. ш. 27°30′34″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Скульптар | Г. Мурамцаў |
Архітэктар | Анатоль Уладзіміравіч Жалдакоў |
Дата заснавання | 1975 |
Дата пабудовы | 1975 год |
Апісанне
правіцьПомнік уяўляе сабой пагрудны бюст рэвалюцыянера вышынёй 1,25 м, устаноўлены па прамавугольным бетонным пастаменце вышынёй 2,25 м, абліцаваным шэрымі гранітнымі плітамі. Характарыстыка вобраза дасягаецца дакладным партрэтным падабенствам і дэталёвай прапрацоўкай рыс твару. На пастаменце факсіміле М. В. Фрунзэ. Уздоўж пляцоўкі, на якой устаноўлены помнік, дэкаратыўныя насаджэнні, газоны, акаймаваныя бардзюрам з бутавых камянёў.
Літаратура
правіць- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, [1984—1988].