Адкрыць галоўнае меню

Анатоль Уладзіміравіч Жалдакоў

Анатоль Уладзіміравіч Жалдакоў (нар. 18 мая 1929, г. Уладзікаўказ, Паўночна-Асецінская АССР) — беларускі архітэктар. Заслужаны архітэктар Беларусі (1991).

Анатоль Уладзіміравіч Жалдакоў
Дата нараджэння: 18 мая 1929(1929-05-18) (90 гадоў)
Месца нараджэння:
Альма-матар:
Месца працы:
Узнагароды:
Заслужаны архітэктар Рэспублікі Беларусь

БіяграфіяПравіць

Скончыў у 1954 годзе Маскоўскі архітэктурны інстытут. Працаваў у інстытуце «Валгаградграмадзянпраект». 3 1970 года ў інстытуце «Белдзіпрагандаль» (кіраўнік, галоўны архітэктар майстэрні), з 1990 года кіраўнік творчай майстэрні Саюза архітэктараў Беларусі.

ТворыПравіць

Асноўныя работы на Беларусі: Мінскі крыты рынак «Камароўскі» (1980, у сааўт.), універсамы «Рыга» (1980) і «Талін» (1982), службова-гаспадарчы корпус СМ Беларусі па вул. Мяснікова (1983), будынкі Міністэрства гандлю Беларусі і Спарткамітэта Беларусі (1980), праект комплексу магазінаў па вул. Няміга (1981) у Мінску, крыты рынак у Брэсце (1987). Сярод іншых работ: Дом студэнтаў і комплекс Інстытута фізкультуры каля Мамаева кургана (19651969), шэраг прадпрыемстваў гандлю і грамадскага харчавання ў цэнтры Валгаграда (ганаровы дыплом Саюза архітэктараў СССР 1967), будынкі рэстарана «Дубрава» і вышыннай гасцініцы «Русь» у Бранску (1976).

ЛітаратураПравіць

  • Жалдакоў Анатоль Уладзіміравіч // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993.