Кальварыйскі сквер

Кальварыйскі сквер — сквер у Фрунзенскім раёне Мінска. Тэрыторыя абмежавана вул. Кальварыйскай, праездам Кальварыйскім і Кальварыйскімі могілкамі[1].

Кальварыйскі сквер
Сквер перад Кальварыйскімі могілкамі
Сквер перад Кальварыйскімі могілкамі
Асноўная інфармацыя
Тыпсквер
Размяшчэнне
53°54′32″ пн. ш. 27°30′29″ у. д.HGЯO
Краіна
ГорадМінск
РаёнФрунзенскі раён
Гістарычны раёнКальварыя 
Кальварыйскі сквер (Беларусь)
Кальварыйскі сквер
Кальварыйскі сквер
Кальварыйскі сквер (Мінск)
Кальварыйскі сквер
Кальварыйскі сквер
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя

правіць
 
Сквер ад вуліцы Прытыцкага
 
Добраўпарадкаванне перад Адміністрацыяй Фрунзенскага раёна
 
Помнік М. Фрунзэ

У XVIII ст. на ўзгорку, што размяшчаўся на Ракаўскім гасцінцы (раён цяперашняй вуліцы Кальварыйскай), адкрыліся каталіцкія могілкі. Назва могілак паходзіць з лацінскай мовы і перакладаецца, як чэрап, лысая гара, што для хрысціян разумеецца як Галгофа.[2].

Паводле сведчанняў беларускага падарожніка Паўла Шпілеўскага яшчэ ў сярэдзіне XIX ст. могілкі атачаў «арэхавы лес, багаты на грыбы і ягады».[3] У «Спісе домаўладальнікаў… г. Мінска», які датычыцца 1866—1867 гадоў, згадваецца «Кальварыя (урочышча) — 6 дамоў»[4].

У сувязі з ростам горада ў пачатку XX ст. Кальварыя ўвайшла ў склад Мінска, у пятую паліцэйскую частку. Гэтую ж назву атрымала навакольнае прадмесце, праз якое праходзіла Кальварыйская вуліца.[5]

У 1975 годзе ў скверы перад будынкам адміністрацыі Фрунзенскага раёна ўсталяваны помнік Міхаілу Васілевічу Фрунзэ (скульптар Г. Мурамцаў, арх. А. Жалдакоў)[6].

17 ліпеня 2009 года Мінскім гарадскім Саветам дэпутатаў скверу была афіцыйна прысвоена назва «сквер Кальварыйскі»[1].

Зноскі

  1. а б Аб прысваенні найменаванняў безназоўным скверам і запраектаванаму парку г. Мінска Архівавана 5 сакавіка 2016.
  2. Гісторыя Мінска. 1-е выданне. Мінск. БелЭн. 2006. C. 231
  3. Шпилевский П. М. Путешествие по Полесью и белорусскому краю. Мн., 1992. // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. С. 468
  4. Ростислав Боровой. Минские пригороды XVI — начала XX века // Архитектура и строительство. — 2008. — № 11. — С. 46—50.
  5. Іван Сацукевіч. Тапанімія вуліцы і плошчаў Менска ў ХІХ — пачатку ХХ стст. // «Беларускі калегіюм», 4 чэрвеня 2008
  6. Памятник Михаилу Васильевичу Фрунзе Архівавана 23 студзеня 2013.

Спасылкі

правіць