Помнік Максіму Багдановічу
Помнік Максіму Багдановічу — помнік у Мінску, прысвечаны класіку беларускай літаратуры паэту Максіму Багдановічу. Размешчаны ў скверы Траецкая Гара на плошчы Парыжскай Камуны, злева ад цэнтральнага ўваходу ў Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Рэспублікі Беларусь, недалёка ад былога дома, у якім нарадзіўся і жыў Максім Багдановіч.
Помнік | |
Помнік Максіму Багдановічу | |
---|---|
![]() | |
53°54′37″ пн. ш. 27°33′33″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Горад | Мінск |
Скульптар | С. Вакар |
Архітэктар | Ю. Казакоў і Л. Маскалевіч |
Дата пабудовы | 1981 год |
Статус |
![]() |
Матэрыял | граніт, бронза |
ГісторыяПравіць
Адкрыты 9 снежня 1981, у дзень 90-годдзя з дня нараджэння паэта. Аўтарамі помніка з'яўляюцца скульптар С. Вакар, архітэктары Ю. Казакоў і Л. Маскалевіч[1].
У красавіку 2008 года, у адпаведнасці з рашэннем Мінгарвыканкама, помнік класіку беларускай літаратуры быў адпраўлены на рэстаўрацыю[2]. На месцы помніка планавалася стварыць фантан. Такое рашэнне ўлад выклікала абурэнне лідараў беларускай апазіцыі ў эміграцыі, якія параўноўвалі дэмантаж помніка Багдановіча з заменай бела-чырвона-белага сцяга пасля рэферэндуму 1995 года[3]. У чэрвені 2008 года помнік быў устаноўлены на новым месцы ў скверы, каля вуліцы М. Багдановіча[4]. Адносна былога месцазнаходжання помнік перанеслі на 150 метраў на паўночны захад, бліжэй да месца нараджэння паэта, і павярнулі тварам да Свіслачы, па восі вуліцы Архітэктара Заборскага, якая праходзіць паміж домам на вуліцы М. Багдановіча, 27 і Сувораўскім вучылішчам.
АпісаннеПравіць
Бронзавая скульптура вышынёй 4,6 м устаноўлена на нізкім ступеньчатым пастаменце з чырвонага граніту вышынёй 0,6 м, арыентавана на вул. М. Багдановіча (першапачаткова на вул. Я. Купалы). Паэт паказаны са скрыжаванымі на грудзях рукамі, з букетам васількоў у правай руцэ. У ракурсе фігуры, задумлівым, скіраваным удалячынь поглядзе адлюстравана сыноўняя любоў да роднай беларускай зямлі[1].
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. — Мн.: Беларуская савецкая энцыклапедыя, [1986—1988].
- ↑ У Менску пачаўся дэмантаж помніка Багдановічу // Наша Ніва, 15 красавіка 2008
- ↑ Пазьняк параўнаў дэмантаж помніка Багдановічу з парваньнем сьцяга Ціцянковым // Наша Ніва, 15 красавіка 200о8
- ↑ Помнік Максіму Багдановічу ўсталявалі каля Опернага тэатра на новым месцы // Еўрапейскае радыё для Беларусі, 26 чэрвеня 2008
ЛітаратураПравіць
- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. — Мн.: Беларуская савецкая энцыклапедыя, [1986—1988].