Помнік Уладзіміру Ільічу Леніну (Барысаў, праспект Рэвалюцыі)

Барысаў, праспект Рэвалюцыі

Помнік Уладзіміру Ільічу Леніну — колішні помнік у Барысаве, які размяшчаўся па праспекце Рэвалюцыі, каля цэнтральнага ўвахода ў парк культуры і адпачынку імя М. Горкага[1]. Прысвечаны заснавальніку савецкай дзяржавы У. І. Леніну.

Помнік
Помнік Уладзіміру Ільічу Леніну
54°13′16″ пн. ш. 28°31′29″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Месцазнаходжанне
Скульптар Аляксандр Грубэ і Андрэй Ануфрыевіч Бембель
Дата пабудовы 1934 год
Дата скасавання 1987
Праблемы з <mapframe>:
  • Атрыбут «latitude» мае няслушнае значэнне
  • Атрыбут «longitude» мае няслушнае значэнне
Помнік у 1936 годзе

Скульптура У. I. Леніна была створана Аляксандрам Грубэ[1], барэльефы на пастаменце — Андрэем Бембелем. Помнік урачыста адкрыты 15 ліпеня 1934 года. У мерапрыемстве ўдзельнічаў народны паэт Беларусі Янка Купала, які прэзентаваў жыхарам горада сваю паэму «Барысаў», апублікаваную 11 ліпеня 1934 у газеце «Звязда» з падзагалоўкам «Да адкрыцьця помніка Леніну ў Барысаве». Вобраз правадыра, створаны Грубэ, адрозніваўся ад агульнапрынятых пазней, Ленін тут не прызываў за сабой і не паказваў на светлую дарогу ў будучыню, яго правая рука была апушчана ўніз і звернутая да народа[2].

Разбураны помнік. 1943

У Вялікую Айчынную вайну ў 1941[2] годзе помнік разбураны нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У 1947 г. на пастаменце, які захаваўся, устаноўлена новая скульптура правадыра[1]. У той жа час праўнучка скульптара Андрэя Бембеля, Вера Бембель-Бельская, у інтэрв’ю прыгадвала, што «прадзед любіў скульптуру „Ленін-правадыр“ (створана ў 1953 г., пастаўлена ў Барысаве), у ёй шмат дынамікі». Не выключана, што ў 1947 годзе была пастаўлена часовая шаблонная скульптура, а ў 1953 — аўтарская праца Бембеля[2].

У лістападзе 1986 года на Цэнтральнай плошчы быў пастаўлены новы помнік Леніну. У красавіку 1987 года стары помнік на праспекце Рэвалюцыі быў дэмантаваны ўначы, працаўнікі далі падпіску аб неразгалошванні акалічнасцей зносу. Тагачасныя ідэолагі асцерагаліся, што знос можа быць няправільна ўспрыняты гараджанамі[2].

Зноскі

  1. а б в 38. Помнік Леніну // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1987. — Мінская вобласць. Кніга 1. — 284 с.: іл.
  2. а б в г «Ленина» в Борисове убрали в темное время суток рабочие, давшие подписку о неразглашении. 24 августа 2019(недаступная спасылка)

Літаратура правіць

Спасылкі правіць