Помнік дойліду Іаану
Помнік дойліду Іаану — помнік у Полацку, прысвечаны славутаму палачаніну, дойліду Іаану, які стварыў Спаса-Праабражэнскі храм Спаса-Ефрасіннеўскага жаночага манастыра. Размешчаны ў мікрараёне Аэрапорт на вуліцы Максіма Багдановіча, побач з будынкам будаўніча-мантажнага трэста № 22[1].
Помнік | |
Помнік дойліду Іаану | |
---|---|
![]() | |
55°29′33″ пн. ш. 28°45′07″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Скульптар | Аляксандр Шапо |
Дата пабудовы | 2012 год |
Аўтарам помніка з'яўляецца скульптар Аляксандр Шапо[1]. Помнік пастаўлены на сродкі 17[2] полацкіх будаўнічых арганізацый і ўрачыста адкрыты 24 мая 2012 года падчас святкавання 1150-годдзя Полацка. На адкрыцці выступіў старшыня Полацкага гарвыканкама Аляксандр Пазняк[2].
Вышыня помніка складае каля 5 метраў[2], скульптура адліта з бронзы і мае вышыню 3,5 метры. Дойлід Іаан, паказаны ў манаскім абліччы, прыціскае да грудзей сваё тварэнне — царкву, якую зрабіў па замове святой Ефрасінні[1].