Аляксандр Уладзіміравіч Шапо

(Пасля перасылкі з Аляксандр Шапо)

Аляксандр Уладзіміравіч Шапо (нар. 25 чэрвеня 1971, г. Віцебск, Віцебская вобласць) — беларускі скульптар.

Аляксандр Уладзіміравіч Шапо
Фатаграфія
Дата нараджэння 25 чэрвеня 1971(1971-06-25) (52 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Бацька Уладзімір Дзмітрыевіч Шапо
Род дзейнасці мастак, скульптар
Жанр манументальная скульптура[d], станковая скульптура[d] і мемарыяльная скульптура[d]
Вучоба
Член у
Сайт shappo.org
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся ў сям'і мастака Уладзіміра Шапо.

Скончыў у 1989 годзе Рэспубліканскую школу-інтэрнат па музыцы і выяўленчым мастацтве, у 1999 годзе — Беларускую акадэмію мастацтваў[1]. 3 1999 года ўдзельнік мастацкіх выставак[1].

Член Беларускага саюза мастакоў з 1999 года[2].

Жыве і працуе ў Мінску[2].

Творчасць

правіць

Працуе ў манументальнай, станковай, паркавай і мемарыяльнай скульптуры. Матэрыял — бронза, граніт[1].

Сярод твораў: скульптуры «Вулічны музыкант» (г. Наваполацк Віцебскай вобласці), «Святы Себасцьян», «Праменад», «Педыкюр» (усе Мінск)[1], помнік дойліду Іаану ў Полацку (2012).

Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва[1], у прыватных зборах Беларусі і за яе межамі[2].

Зноскі

  1. а б в г д Шаппо Аляксандр Уладзіміравіч // Сучасная беларуская скульптура. XXI стагоддзе [Выяўленчы матэрыял]: альбом / аўтар тэксту, складанне, пераклад на беларускую мову: К. С. Аксёнава. — Мн.: БелЭн, 2012. — 358 с. — ISBN 978-985-11-0574-4.
  2. а б в «ТРОГАТелЬная выставка». З 18 мая па 25 ліпеня 2011 года

Літаратура

правіць
  • Шаппо Аляксандр Уладзіміравіч // Сучасная беларуская скульптура. XXI стагоддзе [Выяўленчы матэрыял]: альбом / аўтар тэксту, складанне, пераклад на беларускую мову: К. С. Аксёнава. — Мн.: БелЭн, 2012. — 358 с. — ISBN 978-985-11-0574-4.