Уладзімір Дзмітрыевіч Шапо
Уладзімір Дзмітрыевіч Шапо (нар.4 лютага 1949, г. п. Відзы, цяпер Браслаўскі раён, Віцебская вобласць) — беларускі акварэліст, графік.
Уладзімір Дзмітрыевіч Шапо | |
---|---|
Дата нараджэння | 4 лютага 1949 (71 год) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак |
Вучоба |
БіяграфіяПравіць
Скончыў мастацка-графічны факультэт Віцебскага педагагічнага інстытута ў 1972 годзе.
ТворчасцьПравіць
Творы вылучаюцца эмацыянальнасцю, асацыятыўнасцю вобразных канструкцый, манументальнасцю кампазіцыйнай пабудовы, экспрэсіўнасцю і падкрэсленай дэкаратыўнасцю: серыі «Запаляр’е» (1979-84), «Паазер’е» (1980), «Казкі старога Браслава» (1984), «Храмы» (1993), «Рака часу» (1998), кампазіцыі «Піліп» (1980), «Возера Снуды. Гай» (1995). Аўтар афармленчых работ.
Зноскі
ЛітаратураПравіць
- М. Л. Цыбульскі. Шапо Уладзімір Дзмітрыевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 17: Хвінявічы — Шчытні. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17), ISBN 985-11-0035-8.
- Шапо Уладзімір // Жывапіс, графіка, скульптура (Наваполацк, 1958—1998) [Выяўленчы матэрыял] : каталог / аўт. уступ. арт. В. Шушко.— Наваполацк : Беларус. саюз мастакоў, 1998. — С. 6.
- Шапо Уладзімір Дзмітрыевіч // Беларускі саюз мастакоў : 1938—1998 : энцыкл. даведнік / аўт.-склад. Б. А. Крэпак [і інш.]. — Мн. : ВТАА «Кавалер Паблішэрс», 1998. — С. 606. — На беларус. і англ. мовах.