Іаан (дойлід)
Іаан — дойлід, які працаваў у Полацкім княстве. Магчыма, быў манахам аднаго з тагачасных полацкіх манастыроў, кіраўніком будаўнічых арцеляў, што маглі выконваць значныя работы як у самім Полацку, так і ў сумежных да яго землях, што ўваходзілі ў склад Полацкай епархіі[1].
Іаан | |
---|---|
Род дзейнасці | архітэктар |
Грамадзянства |
Спадчына
правіцьУзвёў у XII ст. Спаса-Праабражэнскую царкву Полацкага Спаса-Ефрасіннеўскага манастыра[2]. Лічыцца таксама аўтарам Барысаглебскай і Пятніцкай царквы Бельчыцкага манастыра. Такое меркаванне грунтуецца на тым, што ў названых будынках выкарыстаны шэраг прыёмаў, якія знайшлі потым найбольш поўнае і завершанае ўвасабленне ў Спаса-Праабражэнскім саборы, аўтарам якога, што пацверджана летапіснымі крыніцамі, ён быў[3].
У пачатку XIII ст. многія старажытнарускія землі прымаюць тую новую схему крыжова-купальнага храма, якая ўпершыню была распрацаваная полацкім дойлідам Іаанам[4].
Зноскі
- ↑ Лазука Б. А. Гісторыя беларускага мастацтва (у двух тамах). Том І. Мінск, «Беларусь», 2007, ст.38
- ↑ Лазука Б. А. Гісторыя беларускага мастацтва (у двух тамах). Том І. Мінск, «Беларусь», 2007, ст.38
- ↑ Лазука Б. А. Гісторыя беларускага мастацтва (у двух тамах). Том І. Мінск, «Беларусь», 2007, ст.38
- ↑ Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік / Беларус. Энцыкл.; Рэкал.: А. А. Воінаў і інш. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-078-5.