Барысаглебская царква Бельчыцкага манастыра
Барысаглебская царква — адна з чатырох вядомых цэркваў Бельчыцкага манастыра ў Полацку.
Праваслаўны храм | |
Барысаглебская царква | |
---|---|
![]() Барысаглебская царква, 1890 | |
55°28′32″ пн. ш. 28°47′03″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Полацкае княства |
Горад | Полацк |
Канфесія | Праваслаўе |
Епархія | Полацкая |
Архітэктурны стыль | Полацкая школа дойлідства |
Архітэктар | дойлід Іаан |
Дата пабудовы | XII стагоддзе |
![]() |
Гісторыя
правіцьХрам быў узведзены ў сярэдзіне XII ст. Архітэктарам Барысаглебскага храма, як і Пятніцкай царквы, лічыцца майстар Іаан[1]. Такое меркаванне грунтуецца на тым, што ў названых будынках выкарыстаны шэраг прыёмаў, якія знайшлі потым найбольш поўнае і завершанае ўвасабленне ў Спаса-Праабражэнскім саборы, аўтарам якога, што пацверджана летапіснымі крыніцамі, ён быў.
Пасля Першай сусветнай вайны на манастырскім двары размяшчаліся ваенныя склады. У гэты час Барысаглебская царква пачала трухлець. Сцены храма мясцовае насельніцтва разбірала на будматэрыялы. У 1928 годзе вывучэнне Барысаглебскай і Пятніцкай цэркваў Барысаглебскага манастыра праводзіў І. М. Хозераў. Ён замаляваў фрагменты фрэскавага роспісу помнікаў[2].
Архітэктура
правіцьЦакрва ўяўляў сабой аднакупальны храм з трыма паўкруглымі апсідамі, унутраная прастора падзялялася на тры нефы шасцю слупамі, што ішлі ў два рады, прычым цэнтральны неф вылучаўся большымі памерамі за бакавыя. У заходняй частцы будынка слупы злучаліся прасценкамі з паўднёвай і паўночнай сценамі, утвараючы аб'ём прытвора з корабавымі скляпеннямі. На ім знаходзіліся хоры. Па бакавых фасадах ішлі плоскія пілястры, паміж якімі ў два рады размяшчаліся вокны — большыя па вышыні зверху і меншыя — знізу. Сцены царквы выкладзены з плінфы на вапнавай рошчыне з цамянкай у тэхніцы «са схаваным радам» — традыцыйны спосаб муроўкі полацкіх будынкаў. Але ў адрозненне ад іншых храмаў у гэтым маляўнічы выгляд быў узмоцнены дадатковай афарбоўкай радоў цэглы ў чырвоны колер і спецыяльнай апрацоўкай светлых палос кладкі, якая, за кошт выкарыстаных спецыяльных штампаў, імітавала мур з пясчаніку[3].
Галерэя
правіць- Старыя здымкі і графіка
-
да 1918
-
Царква ў пач. XX ст.
-
1920-я
-
1920-я
-
1928
-
1928
-
каля 1928
Зноскі
- ↑ Памяць : Гіст.-дакум. хроніка Полацка / Пад рэд. Г. П. Пашкова. — Мн.: БелЭн, 2002. — С. 72—73.
- ↑ Штыхов, Г. В. София Ивана Хозерова // Родина
- ↑ Лазука Б. А. Гісторыя беларускага мастацтва (у двух тамах). Том І. Мінск, «Беларусь», 2007, ст.38
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Барысаглебская царква Бельчыцкага манастыра
- Барысаглебская царква Бельчыцкага манастыра на сайце «Архіварта»