Праваслаўны беларус

«Правасла́ўны белару́с» — часопіс. Выдаваўся ў лютым — снежні 1925 года ў Варшаве на беларускай мове па ініцыятыве Беларускага пасольскага клуба. Рэдактар Я. Пачопка, мастацкае афармленне Я. Драздовіча. Афіцыйна павінен быў асвятляць жыццё праваслаўнай царквы ў Польшчы і Заходняй Беларусі. Асноўны змест складалі матэрыялы з гісторыі, грамадскага і культурнага жыцця Заходняй Беларусі, літаратурныя творы.

«Праваслаўны беларус»
Тып часопіс
Рэдактар Янка Пачопка
Заснавана люты 1925
Спыненне публікацый снежань 1925
Мова беларуская
Галоўны офіс

Меў рубрыкі: «Што чуваць у свеце», «Беларускае жыццё», «3 народнай творчасці», «3 гісторыі археалогіі» і інш. Выступаў за ўвядзенне беларускай мовы ў навучальных установах, царкве. Змясціў артыкулы, прысвечаныя Ф. Скарыне, Сімяону Полацкаму, Я. Купалу, па гісторыі старажытнай Полаччыны І. Палачаніна, пра народныя земляробчыя святы М. Яцкевіча, даследаванне «Месца беларускай мовы сярод моў свету і славянскіх увасобку» І. Савіцкага. Друкаваў вершы Г. Леўчыка, П. Прадухі, С. Свістуна, апавяданні З. Бядулі, Я. Пачопкі, М. Запольскага і інш. Выйшлі 22 нумары.

Літаратура правіць