Правы ЛГБТ у Славеніі

прававое становішча ЛГБТ ў Славеніі

ЛГБТ ў Славеніі сутыкаецца з юрыдычнымі праблемамі, з якімі не сутыкаецца астатняя частка насельніцтва краіны. Наданне ЛГБТ агульных правоў актыўна абмяркоўваецца як у грамадстве, так і ва ўрадзе Славеніі.

Правы ЛГБТ у Славенія
Славенія на карце свету
Крымінальны пераслед
Аднаполыя адносіны Крымінальна не пераследваюцца
Аднаполыя саюзы Аднаполыя шлюбы заканадаўча забаронены. Грамадзянскія саюзы дазволены.
Змена полу Дазволена законам
Законы супраць
дыскрымінацыі
Закона аб ахове ад дыскрымінацыі (2016), Крымінальны кодэкс Славеніі

Прававое становішча правіць

Будучы ў складзе Югаславіі, Славенія кіравалася агульным заканадаўствам да 1977 года. Згодна з крымінальным кодэксам Югаславіі гомасексульныя зносіны былі незаконнымі. У 1976 годзе, калі цэнтральныя ўлады надалі права на самастойнае заканадаўчае рэгуляванне рэспублікам у складзе Югаславіі, у Славеніі пачаліся работы па стварэнні новага крымінальнага кодэкса, які набыў сілу ў 1977 годзе. Такім чынам, Славенія разам з Харватыяй, Чарнагорыяй і Ваяводзінай, стала адной з першых югаслаўскіх рэспублік, што дэкрыміналізавалі гомасексуальныя зносіны.

Гомасексуальнымі зносінамі ў Славеніі да 1977 года лічыліся толькі сексуальныя зносіны паміж мужчынамі, а сапфізм да гомасексуальных зносін не адносіўся.

На цяперашні час у славенскіх нарматыўна-прававых актах прыняты шэраг мер па антыдыскрымінацыі. Так, напрыклад, у артыкуле 2(1) Закона аб ахове ад дыскрымінацыі 2016 года ахова ад дыскрымінацыі ўключана ва «Ўмовы працаўладкавання і ўмовы працы, у тым ліку спынення працоўных зносін і выплаты заробку». Гэты закон выкарыстоўваецца таксама і ў дачыненні да сфер прадастаўлення жылля, сацыяльнай аховы і сацыяльных выплат, адукацыі, занятасці, прадастаўлення тавараў і паслуг, а таксама ўдзелу ў арганізацыях. У артыкуле 131 Крымінальнага кодэкса Славеніі (парушэнне права на роўнасць) прадугледжана антыдыскрымінацыйнае становішча шырокага спектра ў дачыненні да сексуальнай арыентацыі, парушэнне якога можа пацягнуць за сабой турэмнае зняволенне тэрмінам да трох гадоў. Невыкананне патрабаванняў гэтага артыкула можа прывясці да трох гадоў турэмнага зняволення.[1]

3 сакавіка 2015 года Парламент Славеніі прыняў законпраект аб легалізацыі аднаполых шлюбаў. Працэдура заключэння шлюбу адрознівалася ад рэгістрацыі шлюбу гетэрасексуальных пар і ЛГБТ-парам не быў дадзены дазвол на ўсынаўленне. Законапраект быў прапанаваны апазіцыйнай партыяй «Аб’яднаныя левыя» і падтрыманы кіруючай кааліцыяй. Аднак супраць выступіла апазіцыйная права-цэнтрысцкая партыя. Каля будынку Парламента Славеніі супраць прыняцця законапраекта пратэставалі каля 2 тысяч чалавек[2].

20 снежня 2015 года, са згоды Канстытуцыйнага суда Славеніі, у краіне прайшоў рэферэндум па пытанні надання ЛГБТ-парам права заключэння шлюбу. Яўка выбарцаў склала 35,65 %. 63,42 % удзельнікаў рэферэндуму адмовілі ў наданні гэтага права ЛГБТ[3]. Як адзначылі эксперты, вялікі ўплыў на рэзультаты рэферэндума мела каталіцкая царква. Кансерватараў Славеніі падтрымаў нават Папа Рымскі Францыск.

Зноскі

  1. [1] Поддерживаемая государством гомофобия. 12-е издание.
  2. [2]
  3. [3]