Прамысловы рэгіён Кэсон

Прамысловы рэгіён Кэсон (кар. 개성 공업 지구, 開城工業地區) — спецыяльны адміністрацыйны рэгіён ў КНДР. Быў аддзелены ў 2002 ад горада Кэсон. Размешчаны за 10 км на поўнач ад дэмілітарызаванай зоны. Плошча рэгіёна — 66 км².

Прамысловы рэгіён Кэсон
кар.: 개성공업지구
Краіна
Статус Прамысловы рэгіён
Уваходзіць у
Дата ўтварэння 2004
Плошча
  • 66 км²
Прамысловы рэгіён Кэсон на карце
Часавы пояс UTC+9
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя стварэння правіць

Кэсонскі прамысловы парк (тэхнапарк Кэсон) быў заснаваны сумесна з урадам Паўднёвай Карэі. Будаўніцтва пачалося ў чэрвені 2003 года, а ў жніўні 2003 года КНДР і Паўднёвая Карэя падпісалі некалькі пагадненняў, якія тычацца інвестыцый у рэгіён.

Пачатковая фаза будаўніцтва была скончаная да чэрвеня 2004 года, а адкрыўся прамысловы парк у снежні 2004 года[1]. У пачатку існавання парка тут размясцілі вытворчасць 15 паўднёвакарэйскіх кампаній. Да сакавіка 2005 года тры з іх запусцілі вытворчасць. Комплекс уключае 120 паўднёвакарэйскіх малых і сярэдніх кампаній, якія ажыццяўляюць вытворчасць адзення, посуду, гадзіннікаў і іншай прадукцыі на агульную суму, якая склала 1,65 млрд даляраў з 2004 па 2011 гады. Прадпрыемствы выплачваюць падаходны падатак у памеры ад 10 да 14 %, за выключэннем першых пяці гадоў, і 50 % падатку на працягу трох гадоў, пачынаючы з моманту прыбытковасці[2]. Перавозка тавараў з прамзоны ў Кэсон ўносіць асноўны ўклад у таваразварот паміж двума Карэямі[3].

На комплексе занята (на 2012 год) — 53 448 паўночнакарэйскіх (72 % сярод іх — жанчыны) і 786 паўднёвакарэйскіх рабочых[4].

 
Мадэльны прамысловы комплекс у прамысловым рэгіёне Кэсон, КНДР.

Нягледзячы на ўсе цяжкасці, спрычыняныя як Пхеньянам, так і Сеулам, пэўная выгада ў комплексе ёсць — на навучанне тэхнічным навыкам паўночнакарэйскага працоўнага патрабуецца 1—3 месяцы (на навучанне кітайскага працоўнага — 6 месяцаў), сярэдні працоўны тыдзень (з улікам звышурочных, афіцыйна 48 гадзін) складаў у 2006 годзе 55,2 гадзіны ў тыдзень, у 2012 годзе 61,6 гадзін у тыдзень[5]. Прадукцыйнасць працы складала 70—80 % ад паўднёвакарэйскага ўзроўню. Тым не менш, па выніках 2011 года 119 паўднёвакарэйскіх фірмаў у Кэсоне выйшлі ў чыстую страту і толькі 4 атрымалі прыбытак[6]. Заробак паўночнакарэйскім рабочым выдаецца (пасля ўсіх вылікаў) уладамі КНДР у выглядзе даляравых купонаў на набыццё тавараў у спецыяльных крамах[6].

Прыпыненне працы ў 2013 годзе правіць

У сувязі з абвастрэннем адносін паміж Паўднёвай і Паўночнай Карэяй, у красавіку 2013 года КНДР закрыла доступ у Кэсон спачатку паўднёвакарэйскім работнікам, затым — і паўночнакарэйскім. Такім чынам, вытворчасць у прамысловым парку спынілася. Па паведамленнях прэсы, у Кэсоне засталося некалькі сотняў паўднёвакарэйскіх супрацоўнікаў, каб сачыць за абсталяваннем, пакуль не скончацца запасы ежы.[7]

У жніўні 2013 года КНДР заявіла аб намеры аднавіць працу прамысловага рэгіёну Кэсон[8].

16 верасня 2013, пасля доўгіх і напружаных перамоваў паміж Поўначчу і Поўднем, бакі аднавілі працу сумеснага комплексу. Былі таксама прыняты рашэнні:

  • стварыць сумесны орган па кіраванню комплексам[9];
  • прыцягваць замежных інвестараў;
  • павысіць падаткі з працуючых у Кэсоне кампаній;
  • аднавіць лінію ваеннай сувязі паміж Пхеньянам і Сеулам.

Таксама бакі абвясцілі аб рашэнні надалей не спыняць працу праекта ні пры якіх абставінах[10].

Закрыццё ў 2016 годзе правіць

10 лютага 2016 года Паўднёвая Карэя заявіла аб спыненні працы прамысловай зоны Кэсон пасля выпрабаванняў КНДР ракеты далёкага радыусу дзеяння. 11 лютага ўлады Паўночнай Карэі выправадзілі 280 рабочых з поўдня з тэрыторыі тэхнапарку і перакінулі туды вайсковыя падраздзяленні.

12 лютага Паўднёвая Карэя перапыніла падачу электраэнергіі і вады на тэрыторыю комплексу. Паўднёвакарэйскае абсталяванне было вывезена[11].

Аднаўленне водазабеспячэння правіць

10 кастрычніка 2018 года Паўднёвая Карэя аднавіла пастаўкі вады ў рэгіён[12]. 11 кастрычніка 2018 года мясцовая ачышчальная станцыя была адноўлена[13].

Зноскі

  1. www.nautilus.org. Архівавана з першакрыніцы 24 кастрычніка 2005. Праверана 18 жніўня 2006.
  2. S. Korean company in Kaesong paid first corporate tax to N. Korea. Архівавана з першакрыніцы 17 жніўня 2012. Праверана 4 жніўня 2012.
  3. N. Korean economy logs first growth in 3 years in 2011. Архівавана з першакрыніцы 17 жніўня 2012. Праверана 4 жніўня 2012.
  4. Захарова Л. В. Межкорейские экономические отношения: от истоков до современности. — М., 2014. — С. 131
  5. Захарова Л. В. Межкорейские экономические отношения: от истоков до современности. — М., 2014. — С. 132—133
  6. а б Захарова Л. В. Межкорейские экономические отношения: от истоков до современности. — М., 2014. — С. 137
  7. КНДР полностью остановила работу индустриальной зоны Кэсон // Lenta.ru
  8. Специальное заявление представителя Комитета по делам мирного объединения Родины.(недаступная спасылка) // КП
  9. В межкорейской промзоне Кэсон открылся секретариат
  10. Промзона Кэсон вернулась к работе
  11. Южная Корея отрезала Кэсон от света и воды. bbc.com. Праверана 2016-2-12.
  12. https://www.scmp.com/news/asia/east-asia/article/2167781/south-korea-resumes-supplying-water-kaesong-border-town-north
  13. http://english.hani.co.kr/arti/english_edition/e_northkorea/865440.html

Спасылкі правіць