Пратэктарат Саар
Пратэктарат Саар — тэрыторыя, якая была аддзелена пасля Другой сусветнай вайны ад Германіі і кіравалася Францыяй, якая разлічвала зрабіць яе буфернай дзяржавай (накшталт Люксембурга). Была вернута ФРГ 1 студзеня 1957 года.
акупаваная тэрыторыя | |||||
Пратэктарат Саар | |||||
---|---|---|---|---|---|
фр.: Le protectorat de Sarre ням.: Saarland | |||||
|
|||||
Гімн: Saarlandlied[d] | |||||
|
|||||
|
|||||
Сталіца | Саарбрукен | ||||
Мова(ы) | Нямецкая, французская | ||||
Грашовая адзінка | Марка Саара, саарскі франк | ||||
Форма кіравання | пратэктарат і рэспубліка | ||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіцьПасля Другой сусветнай вайны Саар апынуўся ў французскай зоне акупацыі Германіі. Перад тым як вылучыць тэрыторыю Саара ў асобны пратэктарат, французскія ўлады дадалі да яе 109 муніцыпалітэтаў з Рэйнланд-Пфальц. У сваёй прамове ў Штутгарце 6 верасня 1948 года дзяржсакратар ЗША Дж. Ф. Бірнс растлумачыў, што ЗША не могуць адмовіць Францыі ў задавальненні яе прэтэнзій на Саар, з прычыны таго, што за апошнія 70 гадоў Францыя тройчы падвяргалася нашэсцям з тэрыторыі Германіі. Аднак прамой анексіі Саара Францыяй перашкаджалі артыкулы 2 і 3 Атлантычнай хартыі.
У 1945—1951 гадах Саюзнікі ажыццяўлялі планы дэіндустрыялізацыі Германіі. Выконваючы план Манэ, Францыя імкнулася атрымаць эканамічны кантроль над індустрыяльнымі раёнамі Германіі, якія патрапілі ў яе акупацыйную зону, асабліва Рурскім і Саарскім рэгіёнамі. Аднак ва ўмовах нарастання савецкага і амерыканскага дамінавання ў Еўропе французскі ўрад зрабіў гістарычны крок: у 1950 годзе ў дэкларацыі Шумана было прапанавана аб’яднаць вугальную і сталеліцейную прамысловасць Францыі і Заходняй Германіі. Рэалізацыя гэтай прапановы прывяла да стварэння Еўрапейскага аб’яднання вугалю і сталі (ЕАВС), прадвесніка сучаснага Еўрапейскага саюза. Першым крокам да рэалізацыі плана павінна было стаць вяртанне ўраду ФРГ поўнага кантролю над заходнегерманскай прамысловасцю, аднак Францыя марудзіла з гэтым, спадзеючыся ўмацаваць свой эканамічны ўплыў у рэгіёне.
Пры падпісанні Парыжскіх пагадненняў 1954 года Францыя прапанавала стварыць незалежную дзяржаву «Саарланд» пад заступніцтвам Заходнееўрапейскага саюза. Нягледзячы на тое, што канцлер ФРГ Конрад Адэнаўэр выказаў публічную падтрымку гэтаму плану, на рэферэндуме 23 кастрычніка 1955 года 67,7 % ад тых, хто прымаў удзел у галасаванні (з 96,5 % насельніцтва), адпрэчылі яго, аддаўшы перавагу вяртанню Саара ў склад Германіі.
Падпісаны 27 кастрычніка 1956 года Люксембургскі дагавор пастанавіў, што Саару павінна быць дазволена ўз’яднацца з ФРГ, што і адбылося 1 студзеня 1957 года.
Эканоміка
правіцьЗ 1 чэрвеня 1947 года на тэрыторыі Саара была ў абарачэнні марка Саара, якая замяніла рэйхсмарку па курсе 1:1. Для збліжэння з эканомікай Францыі з 15 лістапада 1947 года на тэрыторыі Саара быў уведзены ў абарачэнне саарскі франк, курс якога быў прыраўнаваны да курсу французскага франка. Марка Саара 15 студзеня 1948 года выйшла з абарачэння ў якасці афіцыйнай валюты. Яна па курсе 20:1 абменьвалася на саарскі франк.
Спорт
правіцьСаарскія спартсмены выступалі на летніх Алімпійскіх гульнях 1952 года ў Хельсінкі, а зборная Саара па футболе прыняла ўдзел у адборачным турніры чэмпіянату свету па футболу 1954 года. Футбольны клуб «Саарбрукен» удзельнічаў у першым у гісторыі розыгрышы Кубка еўрапейскіх чэмпіёнаў.