Промша

рака ў Беларусі

Промша — рака ў Навагрудскім і Дзятлаўскім раёнах Гродзенскай вобласці, правы прыток Моўчадзі (басейн Нёмана).

Промша
Промша каля в. Вусце, Дзятлаўскі раён
Промша каля в. Вусце, Дзятлаўскі раён
Характарыстыка
Даўжыня
  • 32 км
Басейн 74 км²
Расход вады 0,5 м³/с
Вадацёк
Выток  
 • Каардынаты 53°34′37″ пн. ш. 25°46′27″ у. д.HGЯO
Вусце Моўчадзь
 • Каардынаты 53°35′12″ пн. ш. 25°24′30″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Моўчадзь → Нёман → Балтыйскае мора
Краіна
physical
Промша
Промша
— выток, — вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гідраграфія

правіць

Даўжыня 32 км. Плошча вадазбору 74 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці каля 0,5 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 4,8 ‰.

Пачынаецца за 1,3 км на ўсход ад в. Вялікія Лезнявічы Навагрудскага раёна, цячэ па схілах Навагрудскага ўзвышша, у нізоўі — пераважна сярод лесу і ўпадае ў Моўчадзь ва ўрочышчы Салтанскі лес на захад ад в. Вусце Дзятлаўскага раёна. Прымае сцёк з невялікіх меліярацыйных каналаў. Даліна пераважна трапецападобная, шырынёй 0,3—0,7 км. Пойма двухбаковая, у верхнім цячэнні месцамі забалочаная, ніжэй сухая, адкрытая. Рэчышча ад вытоку на працягу 7 км каналізаванае, ніжэй звілістае; яго шырыня ад 3 м у вярхоўі да 9 м у ніжнім цячэнні. Берагі параслі лесам і хмызняком.

Зноскі

  1. Geographic Names Server — 2018.

Літаратура

правіць
  • Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.