Прынс-Эдвард
Астравы Прынс-Эдвард (афр.: Prins Eduard-eilande, англ.: Prince Edward Islands) — архіпелаг у паўднёва-заходняй частцы Індыйскага акіяна ў складзе ПАР. Плошча — 335 км². Сталага насельніцтва няма.
Астравы Прынс-Эдвард | |
---|---|
афрык. Prins Eduard-eilande, англ. Prince Edward Islands | |
Характарыстыкі | |
Колькасць астравоў | 2 |
Найбуйнейшы востраў | востраў Марыён |
Агульная плошча | 335 км² |
Найвышэйшы пункт | 1 242 м |
Насельніцтва |
|
Размяшчэнне | |
46°46′ пд. ш. 37°51′ у. д.HGЯO | |
Акваторыя | Індыйскі акіян |
Краіна | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Геаграфія
правіцьАрхіпелаг Прынс-Эдвард складаецца з 2 астравоў: Прынс-Эдвард (45 км²) і Марыён (290 км²), а таксама 2 невялікіх груп скал. Ён месціцца ў 2477 км на паўднёвы ўсход ад Прэторыі, сталіцы ПАР. Абодва астравы ўяўляюць сабою шчытавыя вулканы, прычым Марыён застаецца актыўным. Найвышэйшы пункт вострава Прынс-Эдвард — пік Ван Зіндэрэма Бакера (672 м). Найвышэйшы пункт вострава Марыён — пік Маскарын (1242 м).
Клімат субантарктычны вільготны. Сярэднегадавая тэмпература +5,5 °C. Сапраўдныя замаразкі здараюцца толькі ўлетку з мая да верасня, але тэмпература не падае ніжэй за −7 °C. Сярэднегадавая колькасць ападкаў — 2399 мм.
Прырода
правіцьНа астравах Прынс-Эдвард дамінуюць гарыстыя ландшафты з нізіннымі тарфянікамі каля ўзбярэжжа. З-за аддаленасці ад кантынентаў флора бедная, прадстаўлена травяністымі тундрамі. Астравы знакаміты багатым птушыным светам. Толькі на востраве Марыён гняздуе некалькі мільёнаў птушак, у тым ліку 1,4 млн пінгвінаў. Берагі астравоў наведваюць цюлені.
Для захавання прыроды астравоў у 1995 г. яны абвешчаны марскім запаведнікам.
Гісторыя
правіцьАстравы адкрыты 4 сакавіка 1663 г. галандскімі мараплаўцамі. Аднак першая занатаваная высадка людзей на бераг адбылася толькі ў 1799 г., калі яго наведалі французскія паляўнічыя на цюленяў. 29 снежня 1947 г. ПАР анексавала востраў Прынс-Эдвард. 4 студзеня 1948 г. да тэрыторыі ПАР быў далучаны востраў Марыён. З 1959 г. вядуцца навуковыя назіранні. На востраве Марыён працуе метэаралагічная станцыя.
Спасылкі
правіць- John Cooper, ANTARCTICA AND ISLANDS Архівавана 14 мая 2016.
- Antarctica and southern oceans islands Архівавана 20 лістапада 2016.
- South Africa Prince Edward Islands RIS