Марыён (востраў)

(Пасля перасылкі з Востраў Марыён)

Марыён (афр.: Marion) — найбуйнейшы востраў архіпелага Прынс-Эдвард на паўднёвым захадзе Індыйскага акіяна. Агульная плошча — 290 км². Сталага насельніцтва няма.

Марыён
афрык. Marion
Выгляд з космасу
Выгляд з космасу
Характарыстыкі
Плошча290 км²
Насельніцтва
  • 50 чал.
Размяшчэнне
46°56′41,40″ пд. ш. 37°49′39,20″ у. д.HGЯO
АкваторыяІндыйскі акіян
Краіна
Марыён (востраў) (Індыйскі акіян)
Марыён
Марыён
Map

Геаграфія правіць

Востраў Марыён знаходзіцца за 2490 км на паўднёвы ўсход ад Прэторыі, сталіцы ПАР, за 2277 км ад узбярэжжа Антарктыды. Даўжыня з захаду на ўсход — 23,3 км. Шырыня з поўдня на поўнач — 16,62 км.

Узнік у выніку вулканічных вывяржэнняў, якія пачаліся каля 450 тысяч гадоў таму і працягваюцца да нашых дзён. Востраў месціцца на падводнай платформе каля 3000 м вышынёй. У глыбіні яна злучана з платформай суседняга вострава Прынс-Эдвард. Паверхня сфарміравана двума шчытавымі вулканамі, якія ўзвышаюцца на 1230 м і 1185 м. Усяго налічваецца 150 вулканічных конусаў. Апошняе істотнае вывяржэнне зафіксавана ў 1980 г.

Паверхня вострава Марыён складаецца з базальтаў, туфаў і іншых лававых парод. Толькі на ўзбярэжжы сустракаюцца тарфяныя нізіны. Глебы вострава ўтрымоўваюць нізкі працэнт азоту.

Клімат субантарктычны вільготны. Найбольш цёплы месяц — люты, калі сярэдняя тэмпература вагаецца ад 5,3 °C да 10,9 °C. У жніўні слупок тэрмометра трымаецца каля 1,2 °C — 6,3 °C. Сярэднегадавая колькасць ападкаў — 2399 мм.

Прырода правіць

З-за аддаленасці ад кантынентаў і вывяржэнняў вулканаў, а таксама прахалоднага клімату флора вострава даволі бедная. Пераважаюць зараснікі траў, імхі і папараці. На пляжах спыняюцца цюлені і марскія сланы. На востраве Марыён гняздуе некалькі мільёнаў птушак, у тым ліку 1,4 млн пінгвінаў.

У 1949 г. на востраў з карабля выпадкова трапіла 2 каты. Яны здолелі выжыць і пачалі размножвацца. У выніку ў 1975 г. колькасць катоў дасягнула болей за 2000. Каты наносілі значную шкоду птушкам. Таму ў 19771982 гг. было вылаўлена і вывезена 4208 катоў. Лічыцца, што апошнія каты былі злоўлены ў 1991 г.

Марыён з’яўляецца часткай марскога запаведніка.

Гісторыя правіць

Адкрыты ў 1663 г. галандскімі маракамі. У 1772 г. нанава адкрыты французскай экспедыцыяй на чале з Маркам Жазэфам Марыёнам-Дуфрэнам (17241772). Ад яго імя востраў атрымаў сучасную назву. У 18331930 гг. кейптаўнскія лаўцы цюленяў трымалі на ўсходзе Марыёна сезонную базу. 4 студзеня 1948 г. далучаны да тэрыторыі ПАР. З 1959 г. на востраве вядуцца навуковыя даследаванні. Дзейнічае метэаралагічная станцыя.

Спасылкі правіць