Прэзідэнт Грэцыі

(Пасля перасылкі з Прэзідэнты Грэцыі)

Прэзідэнт Грэцыі (Πρόεδρος της Ελληνικής Δημοκρατίας) — Старшыня Элінічнай Дэмакратыі) — вышэйшая службовая асоба Грэчаскай Рэспублікі. Афіцыйная рэзідэнцыя — Прэзідэнцкі палац у Афінах.

Прэзідэнт Грэчаскай Рэспублікі
грэч. Πρόεδρος της Ελληνικής Δημοκρατίας
Штандар прэзідэнта
Штандар прэзідэнта

Пасаду займае
Пракопіс Паўлопулас
з 12 сакавіка 2015
Узначальвае
Афіцыйная рэзідэнцыя Прэзідэнцкі палац
Прызначаецца Парламентам Грэцыі
Тэрмін паўнамоцтваў 5 гадоў; не больш за два тэрміны запар
Пасада з’явілася 24 студзеня 1828 (Першая рэспубліка)
18 снежня 1974 (Трэцяя рэспубліка)
Першы на пасадзе Іаан Кападыстрыя (Першая рэспубліка)
Міхаіл Стасінопулас (Трэцяя рэспубліка)
Сайт presidency.gr

Паўнамоцтвы правіць

Прэзідэнт Грэцыі з'яўляецца Вярхоўным галоўнакамандуючым Узброеных сіл да 1974 года яго паўнамоцтвы былі бязмежнымі, аднак у 1975 годзе былі скарочаны новай канстытуцыяй.

Выбары прэзідэнта правіць

Прэзідэнта Грэцыі абіраюць парламентам (а не праз усенароднае галасаванне) тэрмінам на 5 гадоў. Артыкул 32 Канстытуцыі Грэцыі прадугледжвае, што прэзідэнт павінен быць абраны на спецыяльнай сесіі парламента, прынамсі за месяц да заканчэння прэзідэнцкага тэрміна папярэдніка. Тэрмін паўнамоцтваў прэзідэнта можа быць падоўжаны ў выпадку вайны або, калі выбары новага прэзідэнта не будуць завершаны ў тэрмін.

Прысяга правіць

Перад уступам на пасада прэзідэнт прыносіць прысягу.
"Я клянуся (у імя Святой, адзінасутнай і непадзельнай Троіцы), абараняць Канстытуцыю і законы, забяспечваць іх добрасумленнае выкананне, абараняць нацыянальную незалежнасць і тэрытарыяльную цэласнасць краіны, абараняць правы і свабоду грэкаў і служыць агульным інтарэсам і прагрэсу грэчаскага народа ".

Штандары правіць

Спіс прэзідэнтаў Грэцыі правіць

Спіс уключае прэзідэнтаў Грэцыі з 1828 года.

Імя Пачатак паўнамоцтваў Канчатак паўнамоцтваў
Першая рэспубліка
Іаан Кападыстрыя 24 студзеня 1828 9 кастрычніка 1831
Аўгустынас Кападыстрыя 9 кастрычніка 1831 9 красавіка 1832
Другая рэспубліка
адмірал Паўлас Кунтурыётыс 25 сакавіка 1924 15 сакавіка 1926
генерал Тэадорас Пангалас 15 сакавіка 1926 24 жніўня 1926
адмірал Паўлас Кунтурыётыс 24 жніўня 1926 9 снежня 1929
Аляксандрас Заіміс 9 снежня 1929 10 кастрычніка 1935
Рэжым палкоўнікаў
палкоўнік Георгіяс Пападопулас 1 чэрвеня 1973 25 лістапада 1973
генерал Федан Гізікіс 25 лістапада 1973 18 снежня 1974
Прэзідэнт Фота Гады жыцця Пачатак кіравання Канец кіравання Заўвагі
Трэцяя рэспубліка
Міхаіл Стасінопулас 1903-2002 18 снежня 1974 19 чэрвеня 1975 прэзідэнт (часовы).
Канстантынас Цацас   1899-1987 19 чэрвеня 1975 15 мая 1980 1-ы прэзідэнт.
Канстантынас Караманліс   1907-1998 15 мая 1980 10 сакавіка 1985 2-гі прэзідэнт. 1 тэрмін
Іааніс Алеўрас 1912-1995 10 сакавіка 1985 30 сакавіка 1985 Выканаўца абавязкаў прэзідэнта
Хрыстас Сардзетакіс 1929- 30 сакавіка 1985 4 мая 1990 3-ці прэзідэнт
Канстантынас Караманліс   1907-1998 4 мая 1990 10 сакавіка 1995 4-ы прэзідэнт. 2 тэрмін
Канстантынас Стэфанопулас   1926-2016 10 сакавіка 1995 12 сакавіка 2005 5-ы прэзідэнт. У 2000 балатаваўся на 2 тэрмін
Каралас Папульяс   1929-2021 12 сакавіка 2005 Дзеючы прэзідэнт
Тэрмін мінае 12 сакавіка 2015
6-ы прэзідэнт. У 2010 балатаваўся на 2 тэрмін

Спасылкі правіць