Пріорлайф
СТАА «Пріорлайф»[1] — страхавая кампанія Беларусі, якая спецыялізуецца на Страхаванні жыцця і дадатковай пенсіі, мае адпаведную ліцэнзію ад Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь. З’яўляецца даччынай кампаніяй Пріорбанк ААТ — аднаго з найбуйнейшых камерцыйных банкаў Рэспублікі Беларусь, які з’яўляецца сябрам Raiffeisen Bank International. На сённяшні дзень з’яўляецца найстарэйшай страхавой кампаніяй Беларусі з цяпер дзейных, сутнасць якіх звязана са страхаваннем жыцця.
Пріорлайф Приорлайф | |
---|---|
Тып | Страхавое таварыства з абмежаванай адказнасцю |
Заснаванне | 12 красавіка 2001 года |
Ранейшыя назвы | УСП "Сёмая лінія"; УСП "Пріорлайф" "Пріорбанк" |
Размяшчэнне | Беларусь Мінск, Беларусь |
Від страхавання | Страхаванне жыцця і Пенсійнае страхаванне |
Страхавыя прэміі | ▲ 81 841 745 BYN (2021 год) |
Страхавыя выплаты | ▲ 45 072 758 BYN (2021 год) |
Чысты прыбытак | ▼ 2 592 558 BYN (2021 год) |
Дэвіз | Страхаванне вашай будучыні! |
Матчына кампанія | Пріорбанк |
Сайт | priorlife.by |
Паводле дадзеных за 2021 год сума ўнёскаў па дагавроах страхавання склала 81 841 745 беларускіх рублёў[2], што склала 38 % ад сумы ўнёскаў усіх страхавых кампаній дадзенага тыпу.
Гісторыя
правіцьУСП «Сёмая лінія», якая з’яўлялася папярэднікам СТАА «Пріорлайф», была адкрыта ў 12 красавіка 2001-га года і спачатку займалася карпарацыйным страхаваннем, звязаным са страхаваннем жыцця. У 2014-м годзе адбыўся масавы запуск праграм для фізічных асоб.
Спачатку СТАА «Пріорлайф» ужыццяўляў рэалізацыю сваіх страхавых прадуктаў самастойна, затым партнёрам кампаніі стаў матчынны Пріорбанк і некалькі страхавых брокераў. Пачынаюсы з 2020-га года было пачата супрацоўніцтва са шмат якімі яшчэ банкамі Беларусі, сярод якіх:
- Пріорбанк[3]
- МТБанк[4]
- Банк Дабрабыт (былы Банк "Масква-Мінск)[5]
- Тэхнабанк[6]
- Банк БелВЭБ[7]
- ВТБ[8]
- Беларускі народны банк
- Белінвестбанк[9]
27 верасня 2021 года быў падпісаны Указ № 365 «Аб добраахвотным страхаванні дадатковай пенсіі»[10], які павінен пакласці пачатак змяшанай сістэме пенсійнага страхавання ў Беларусі. Хоць, паводле ўказа, працаўнікі прадпрыемстваў змогуць збіраць на пенсію супольна з працадаўцам толькі праз дзяржаўную страхавую кампанію, грамадзяне па ранейшым могуць адкрываць асабістыя дагаворы страхавання ў тым ліку і ў Пріорлайф.
Праграмы страхавання
правіцьНа сённяшні дзень СТАА «Пріорлайф» прапануе наступныя віды страхавання:
Для юрыдычных асоб
- Страхаванне жыцця
- Страхаванне дадатковай пенсіі
- Добраахвотнае медычнае страхаванне
Для фізічных асоб
- Страхаванне жыцця
- Страхаванне дадатковай пенсіі
- Дзіцячае страхаванне
- Страхаванне жыцця на выпадак смерці
Зноскі
- ↑ Спасылка на статут, дзе маецца назва кампаніі на беларускай мове
- ↑ https://www.minfin.gov.by/supervision/stat/2021/stat/80ed72327daa4103.html
- ↑ https://www.priorbank.by/offers/savings/cumulative-insurance
- ↑ https://www.mtbank.by/investments/private/cumulative-insurance/
- ↑ Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 12 лістапада 2021. Праверана 13 лістапада 2021.
- ↑ https://tb.by/individuals/service/insurance/insurance-kids/
- ↑ https://www.belveb.by/small-business/service-for-business/insurance/
- ↑ https://priorlife.by/contacts/brokers
- ↑ Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 12 лістапада 2021. Праверана 13 лістапада 2021.
- ↑ https://president.gov.by/ru/events/podpisan-ukaz-o-dobrovolnom-strahovanii-dopolnitelnoy-nakopitelnoy-pensii