Птушыная п’яўка звычайная

Птушыная п’яўка звычайная[1] (Theromyzon tessulatum) — від п’явак з роду Theromyzon сямейства плоскія п’яўкі (Glossiphoniidae). Сінонім — Protoclepsis tesselata[1].

Птушыная п’яўка звычайная
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Theromyzon tessulatum (O. F. Müller, 1774)

Сінонімы
Protoclepsis tessulata

Сістэматыка
на Віківідах

Пошук выяў
на Вікісховішчы
ITIS  69378
NCBI  13286
EOL  401356

Апісанне

правіць

Агульная даўжыня вагаецца ад 4 да 76 мм. Мае 4 пары вачэй. Цела масіўнае, пляскатае, лістападобнае, даволі мяккае і гладкае, спераду шырокае і звужанае на канцы[1]. Пярэдняя прысоска дыскападобная, выразна аддзеленая ад цела, значна больш і развіцей задняй[1].

Афарбоўка пярэдняй часткі каля рота, прысоска, задняя частка зелянявага колеру. Асноўная афарбоўка цёмна-карычневая, па баках жаўтлявая. Ад бакоў да сярэдзіны праходзяць хвалістыя нераўнамерныя палоскі жоўтага колеру.

Спосаб жыцця

правіць

Жыве ў азёрах, старыцах і іншых непраточных, зарослых вадаёмах, дзе жывуць або рэгулярна бываюць вадаплаўныя птушкі[1]. З’яўляецца эктапаразітам, харчуецца крывёй вадаплаўных птушак, перш за ўсё прадстаўнікоў качыных[1]. Запаўзае ў ноздры, рот і дыхальныя шляхі[1]. Першы раз яна смокча кроў птушак праз 1-1,5 месяцы пасля выхаду з кокана, другі раз — праз 20-30 дзён пасля першага харчавання і трэці раз — праз 1,5-2 месяцы пасля другога. Можа прывесці да гібелі птушак з-за ўдушша, асабліва птушанят, якіх атакуе перш за ўсё. Масавае размнажэнне п’яўкі выклікае гібель гусей і качак, чым наносіць значны ўрон гаспадаркам па гадоўлі свойскіх птушак[1].

Праз 4-6 месяцаў пасля трэцяга харчавання становіцца палаваспелай і размнажаецца. Спарванне адбываецца некалькі разоў на працягу 10-20 дзён з адным або рознымі партнёрамі. Яйцы адкладаюцца праз 6-14 дзён у 4 коканы. Агульная колькасць яец каля 100. Лічынкі могуць жыць на целе мацярынскага арганізма да двух-трох месяцаў. Пасля адкладвання коканаў п’яўкі могуць пражыць яшчэ нейкі час, але крыві больш не смокчуць. Сярэдняя працягласць жыцця птушынай п’яўкі звычайнай дасягае 1 — 2 гады[1].

Распаўсюджанне

правіць

Распаўсюджаная ў Паўночнай і Паўднёвай Амерыцы. Таксама сустракаецца ў Вялікабрытаніі, Нідэрландах, Даніі і Швецыі.

Крыніцы

правіць
  1. а б в г д е ё ж з Птушыныя п'яўкі // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — С. 298. — 599 с., іл. — 10 000 экз.

Літаратура

правіць
  • Кузнецов а О. Н. Пиявки — паразиты водоплавающей птицы. — Птицеводство, 1955, № 11, с. 32—34
  • J. Wilkialis, Ronald W. Davies. The reproductive biology of Theromyzon tessulatum (Glossiphoniidae: Hirudinoidea), with comments on Theromyzon rude. Journal of Zoology. November 1980
  • Sawyer, Roy T. 1986. Leech Biology and Behaviour, vol. 2
  • Orrell T. (custodian) (2015). ITIS Regional: The Integrated Taxonomic Information System (version Dec 2014). In: Species 2000 & ITIS Catalogue of Life, 26th August 2015 (Roskov Y., Abucay L., Orrell T., Nicolson D., Kunze T., Flann C., Bailly N., Kirk P., Bourgoin T., DeWalt R.E., Decock W., De Wever A., eds). Digital resource at www.catalogueoflife.org/col. Species 2000: Naturalis, Leiden, the Netherlands. ISSN 2405-8858.