Пур (руск.: Пур) — рака ў Азіяцкай частцы Расіі, у Заходняй Сібіры, у Ямала-Ненецкай аўтаномнай акрузе.

Пур
руск. Пур
Характарыстыка
Даўжыня 389 км
Басейн 112 000 км²
Расход вады 1 040 м³/с
Вадацёк
Выток  
 • Месцазнаходжанне Сібірскія Увалы
 • Каардынаты 64°57′10″ пн. ш. 77°49′07″ у. д.HGЯO
Вусце Тазаўская губа
 • Месцазнаходжанне Обская губа
 • Вышыня 0 м
 • Каардынаты 67°33′29″ пн. ш. 77°53′02″ у. д.HGЯO
Ухіл ракі 0,054 м/км
Размяшчэнне
Водная сістэма Тазаўская губа → Обская губа → Карскае мора
Краіна
Рэгіён Ямала-Ненецкая аўтаномная акруга
Раён Пураўскі раён
Код у ДВР 15040000112115300054847
physical
Пур
Пур
physical
выток
выток
вусце
вусце
— выток, — вусце

Утвараецца зліццём рэк Пякупур і Авайседапур на паўночных схілах Сібірскіх Увалаў. Даўжыня ракі 389 км, разам з ракой Пякупур — 1024 км. Плошча вадазбору 112 000 км². Сярэдні расход вады 1040 м³/с. Працякае Пур у паўночнай частцы Заходне-Сібірскай раўніны і ўпадае ў Тазаўскую губу Карскага мора, утвараючы дэльту. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,054[1] м/км. Жыўленне ракі пераважна снегавое. Замярзае Пур у лістападзе, вызваляецца ад лёду ў маі. Рака суднаходная ад вусця да вытоку (400 км)[2].

Зноскі

Літаратура правіць

  • Пур // Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 347. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)

Спасылкі правіць