Пявозера

возера ў Расіі, у Карэліі

Пяво́зера, Пяўвозера[1] (руск.: Пяозеро, фінск.: Pääjärvi) — возера ў Расіі, на поўначы Карэліі. З 1966[2] года, разам з Тапвозерам, з’яўляецца часткай Кумскага вадасховішча, утворанага на рацэ Коўда.

Пявозера
руск.: Пяозеро, фінск.: Pääjärvi
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 109,5 м
Даўжыня 69 км
Шырыня 31,4 км
Плошча 659 км²
Аб’ём 0,0101 км³
Даўжыня берагавой лініі 256 км
Найбольшая глыбіня 49 м
Сярэдняя глыбіня 14 м
Гідралогія
Тып мінералізацыі прэснае
Празрыстасць 4—6,5 м
Басейн
Плошча вадазбору 1438 км²
Размяшчэнне
Краіна  Расія
Рэгіён Карэлія
Пявозера (Расія)
Пявозера
Пявозера
Пявозера (Карэлія)
Пявозера
Пявозера
Map
Ідэнтыфікатары
ДВР 02020000411102000000568
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Плошча паверхні складае 659 км². Даўжыня 69 км, найбольшая шырыня 31,4 км, даўжыня берагавой лініі 256 км. Найбольшая глыбіня дасягае 49 м, сярэдняя складае 14 м[2]. Плошча вадазбору 1430 км². Аб’ём вады 10,1 млн м³[2]. Празрыстасць вады вагаецца ад 4 да 6,5[2] м.

Катлавіна Пявозера ледавікова-тэктанічнага паходжання, няправільнай формы, выцягнутая ў напрамку з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход, падзеленая на паўночную і паўднёвую часткі звужэннем і падводнай градой. Найбольшыя глыбіні назіраюцца ў заходняй частцы возера. Берагавая лінія звілістая, утварае залівы. Берагі ўзвышаныя, камяністыя або пясчаныя, укрытыя лесам. Паўднёвыя і месцамі ўсходнія берагі нізкія і забалочаныя. На возеры маецца вялікая колькасць астравоў (больш за 30)[1]. Большая частка дна возера пакрытая ілам.

Замярзае Пявозера часцей за ўсё ў сярэдзіне лістапада, ускрываецца ў другой палове мая[2].

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць