Пядзенік прыгожы (Chariaspilates formosaria) — матыль сямейства пядзенікаў.
Пядзенік прыгожы |
Самец |
Навуковая класіфікацыя |
---|
|
Міжнародная навуковая назва |
---|
Chariaspilates formosaria Eversmann, 1837
|
Сінонімы |
---|
- Aspilates formosaria Eversmann, 1837
- Aspilates andriana Dannehl, 1921
- Chariaspilates pannonicus Vojnits, 1977
|
|
Даўжыня пярэдняга крыла 18-22 мм. Цела матыля шаравата-бледна-жоўтае, грудка з карычняватым апушэннем. Асноўны фон верху пярэдніх крылаў залаціста-жоўты, густа абсыпаны дробнымі карычняватымі кропкамі. Ад вяршыні да сярэдзіны ніжняга краю цягнецца касая чорная лінія, аблямаваныя па ўсёй даўжыні карычняватым звонку і серабрыстым знутры. Пярэдні і вонкавы краі з шэра-серабрыстым напыленнем. Ля пярэдняга краю цёмны папярочны штрых. Заднія крылы зверху шаравата-бледна-жоўтыя з цёмнымі сярэдняй кропкай і папярочнай лініяй, размешчанай бліжэй да знешняга краю, паміж якімі крыло густа ўсыпана дробнымі кропкамі і рыскамі. Махры шэра-карычневая.
Пашырэнне: Еўропа (выключаючы поўнач і паўднёвы захад), Урал, праз паўднёвую Сібір, Кітай да ўзбярэжжа Ціхага акіяна, Японскія астравы. На Беларусі вядомы па нешматлікіх знаходках па поўдні, з Бярэзінскага біясфернага запаведніка і наваколля г. Віцебск. Насяляе пераходныя і нізінныя балоты, радзей забалочаныя лугі і лясныя ўзлескі.
Лёт працягваецца з канца чэрвеня да канца першай дэкады жніўня. Самка адкладае яйкі ланцужкі на лісце і сцёблы кармавой расліны вусеняў, якія развіваюцца з сярэдзіны ліпеня да позняй восені і пасля зімоўкі да мая на лазаніцы і, магчыма, на лотаці балотнай.