Пясчанікі (сямейства жукоў)

Пясча́нікі (Trogidae) — сямейства жукоў.

Пясчанікі

Пясчанік звычайны (Trox sabulosus)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Trogidae MacLeay, 1819


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  678318
NCBI  110048
EOL  8136
FW  69302

Апісанне

правіць

Цела жукоў даўжынёй 5-9 мм, авальнае, зверху выпуклае, ад чорнага да чорна-бурага колеру. Вусікі каленчатыя, 9- або 10-членікавыя, з маленькай 3-членікавай пласціністай булавой на тоўстай сцяблінцы. Брушка з 5 стэрнітаў. Тазікі ног збліжаныя, лапкі 5-членікавыя.

Лічынкі невялікія, С-падобнай формы, са светлым мяккім складкаватым покрывам цела, якое складаецца з 13 сегментаў. Брушныя сегменты з шыпамі. Галава чорная, моцна склератызаваная. Ногі добра развіты.

Пашырэнне

правіць

У сусветнай фаўне больш за 200 відаў. На Беларусі адзначаны пясчанік звычайны (Trox sabulosus) і пясчанік шурпаты (Trox scaber). Трапляюцца часцей у сухіх пясчаных месцах (адсюль назва). Лічынкі — у глебе. Жукі кормяцца сухімі трупамі жывёл.

Літаратура

правіць