Пётр Іванавіч Ніканчык
Пётр Іванавіч Ніканчык (20 красавіка 1932, Пудзіцкая Слабада, Пухавіцкі раён — 30 студзеня 2018, Жодзіна, Мінская вобласць) — беларускі вучоны ў галіне аграноміі, член-карэспандэнт акадэміі аграрных навук Беларусі (1992), доктар сельскагаспадарчых навук (1987). Прафесар (2005).
Пётр Іванавіч Ніканчык | |
---|---|
Дата нараджэння | 20 красавіка 1932 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 30 студзеня 2018 (85 гадоў) |
Месца смерці | |
Род дзейнасці | навуковец |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар сельскагаспадарчых навук |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьУ 1952 годзе скончыў на выдатна Мар’інагорскі сельскагаспадарчы тэхнікум і ў 1957 годзе Беларускую сельгасакадэмію. Працаваў аграномам калгаса «Перамога» Рудзенскага раёна Мінскай вобласці[1].
3 1963 года ў Беларускім навукова-даследчым інстытуце земляробства, з 1968 года загадчык лабараторыі земляробства і кармоў у гэтым інстытуце. З 1988 года — загадчык аддзела. З 1990 года — загадчык лабараторыі. З 2003 года — галоўны навуковы супрацоўнік.
Навуковая дзейнасць
правіцьНавуковыя працы ў галіне земляробства. Распрацаваў і рэалізаваў на практыцы эканамічна і экалагічна абгрунтаваныя сістэмы выкарыстання зямлі ў дачыненні да спецыялізаванага земляробства на аснове прынцыпаў біялагізацыі, адаптыўнай інтэнсіфікацыі і рэсурсаэнергазберажэння, удасканалення і рацыянальнага спалучэння глебава-экалагічных севазваротаў, структуры пасяўных плошчаў з сістэмамі угнаенняў і абароны раслін. Абгрунтаваў і ўкараніў у вытворчасць адаптыўныя контурна-экалагічныя севазвароты для гаспадарак рознай спецыялізацыі на прынцыпах ландшафтнага землекарыстання. Эксперыментальна даследаваў біялагічны кругазварот пажыўных рэчываў, баланс арганічнага рэчыва і элементаў харчавання ў розных відах севазваротаў і распрацаваў на іх базе тэарэтычныя асновы ўдасканалення структуры пасяўных плошчаў, сістэмы севазваротаў, угнаенняў у іх, узнаўлення ўрадлівасці глебы. Распрацаваў сістэмы землекарыстання і спецыялізаваных севазваротаў, якія забяспечваюць высокую прадуктыўнасць раллі (70-85 ц/га к. адз.), пашыранае ўзнаўленне ўрадлівасці глебы, паляпшэнне фітасанітарнага стану пасеваў, ахову навакольнага асяроддзя.
Аўтар больш за 160 навуковых прац, у тым ліку 6 манаграфій і кніг[2].
Асноўныя працы
правіць- Продуктивность и химический состав полевых культур БССР. Мн., 1974 (в соавт.).
- Интенсивное использование пашни. Мн., 1995.
- Адаптивные системы земледелия в Беларуси. Мн., 2001 (в соавт.).
Узнагароды
правіцьЗноскі
Спасылкі
правіць- Никончик Петр Иванович(недаступная спасылка)
- Ніканчык Пётр Іванавіч
- Пётр Іванавіч Ніканчык у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі (руск.)