Пётр Іванавіч Фядотаў
Пётр Іванавіч Фядотаў (1922—1996) — камандзір кулямётнага ўзвода 58-га гвардзейскага кавалерыйскага палка 16-й гвардзейскай Чарнігаўскай кавалерыйскай дывізіі, сфармаванай у снежні 1941 года ў горадзе Уфе, як 112-я Башкірская кавалерыйская дывізія, 7-га гвардзейскага кавалерыйскага корпуса 61-й арміі Цэнтральнага фронту, гвардыі лейтэнант. Герой Савецкага Саюза (1944).
Пётр Іванавіч Фядотаў | |
---|---|
Пётр Иванович Федотов | |
Дата нараджэння | 22 лютага 1922 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 21 студзеня 1996 (73 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | СССР |
Гады службы | 1941—1975 |
Званне |
|
Бітвы/войны | Вялікая Айчынная вайна |
Узнагароды і званні |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся 22 лютага 1922 года на хутары Сінігінаўскі цяпер Шолахаўскага раёна Растоўскай вобласці.
У Чырвонай Арміі з мая 1941 года. У дзеючай арміі з 1943 года.
Вызначыўся пры фарсіраванні ракі Дняпро. У ноч на 27 верасня 1943 года ён у ліку першых пераправіўся на правы бераг ля вёскі Ніўкі Брагінскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі.
29 верасня 1943 года ў баі за вёску Галкі спусціўся з кулямётам на дно акопа. Варожы танк прайшоў над ім. Адкапаў кулямёт і адкрыў агонь па аўтаматчыкам, якія ішлі за танкам.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 15 студзеня 1944 года за ўзорнае выкананне баявога задання камандавання і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм гвардыі лейтэнанту Фядотаву Пятру Іванавічу прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка»[1].
З 1975 года ў запасе. Жыў у Маскве. Памёр 21 студзеня 1996 года. Пахаваны ў Маскве на Траякураўскіх могілках.
Памяць
правіць- Мемарыяльная дошка ў памяць аб Фядотаве ўстаноўлена Расійскім ваенна-гістарычным таварыствам на будынку Базкоўскай сярэдняй школы, дзе ён вучыўся.
Зноскі
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета СССР «О присвоении звания Героя Советского Союза генералам, офицерскому, сержантскому и рядовому составу Красной Армии» от 15 января 1944 года // Ведомости Верховного Совета Союза Советских Социалистических Республик : газета. — 1944. — 23 января (№ 4 (264)). — С. 1.
Літаратура
правіць- Ахмадиев Г. Х. Башкирская гвардейская кавалерийская. — Уфа, 1999.
- Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1988. — Т. 2 /Любов — Ящук/. — 863 с. — 100 000 экз. — ISBN 5-203-00536-2.
- Навечно в сердце народном. — 3-е изд., доп. и испр. — Минск, 1984.
- Они прославили Родину. Книга 2. — Ростов-на-Дону, 1975.
Спасылкі
правіць- Пётр Іванавіч Фядотаў на сайце «Героі краіны»