Пётр Васілевіч Касцючык
Пётр Васілевіч Касцючык[1] (верасень 1923, в. Рыбцы — 15 студзеня 1945) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, радавы. Герой Савецкага Саюза (1945).
Пётр Васілевіч Касцючык | |
---|---|
Дата нараджэння | верасень 1923 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 15 студзеня 1945 (21 год) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Прыналежнасць | СССР |
Род войскаў | пяхота |
Гады службы | 1944—1945 |
Званне | радавы |
Бітвы/войны | Вялікая Айчынная вайна |
Узнагароды і званні |
Біяграфія правіць
П. В. Касцючык нарадзіўся ў вёсцы Рыбцы Рудзенскага раёна Мінскай губерні (зараз у Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі). Скончыў школу, працаваў у калгасе. У Чырвоную Армію прызваны ў ліпені 1944 г. На фронце з верасня 1944 г.
Тэлефаніст узвода сувязі 218-га гвардзейскага стралковага палка (77-я гвардзейская стралковая дывізія, 69-я армяя, 1-ы Беларускі фронт) гвардыі чырвонаармеец П. В. Касцючык вызначыўся ў баі на тэрыторыі Польшчы. 14 студзеня 1945 г. у раёне населенага пункта Новы-Марануў пад агнём праціўніка выправіў 46 пашкоджанняў лініі сувязі, гранатамі знішчыў агнявую кропку праціўніка. 15 студзеня ў крытычны момант бою закрыў сваім целам амбразуру варожага дзота.
Узнагароды правіць
Зноскі
- ↑ Прозвішча Касцючык (руск.: Костючик) у адпаведнасці з Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 8. — С. 164. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0144-3. Таксама сустракаецца Касцючак (руск.: Костючек)
Літаратура правіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 8. — С. 164. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0144-3.
Спасылкі правіць
- Дорогами войны: Пуховичский район (руск.)
- Вклад военных связистов и криптографов в Великую Победу Архівавана 17 кастрычніка 2016. (руск.)
- Указ Президиума Верховного Совета СССР от 24.03.1945. (руск.)
- Пётр Васілевіч Касцючык на сайце «Героі краіны»