Пётр Каханоўскі
Пётр Каханоўскі (1566, — 2 жніўня 1620, Кракаў, Польшча) — польскі паэт, перакладчык, кавалер Мальтыйскага ордэна.
Пётр Каханоўскі | |
---|---|
| |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 1566[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 2 жніўня 1620[3] |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Бацька | Мікалай Каханоўскі[d] |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэт, перакладчык, дзяржаўны служачы |
Мова твораў | польская і лацінская мова |
![]() |
Біяграфія
правіцьСын Мікалая Каханоўскага, пляменніка паэта Яна Каханоўскага і стрыечнага брата Ежы Каханоўскага, кашталяна Малагоскага. У 1583 годзе разам з братамі Янам і Пшэмыславам паступіў у Кёнігсбергскі ўніверсітэт, а ў 1588 пачаў вучобу ў Падуі. У чэрвені 1595 года прыехаў у Неапаль. На пачатку 1600 года вярнуўся ў Польшчу. Пачынаючы з 1602 года выконваў розныя місіі ў Польшчы ў якасці каралеўскага сакратара. У 1610 годзе адправіўся ў Італію ў трэці раз (дзеля лячэння). Пасля чарговага вяртання ў 1611 годзе пасяліўся ў Кракаве. У 1613 годзе зноў выехаў у Італію, да курортаў Абано каля Падуі, дзе правёў тры гады. У 1616 годзе вярнуўся ў Кракаў, пачаўшы там інтэнсіўную літаратурную работу пры дапамозе свайго сябра і апекуна Яна Тэнчынскага, які пазней стаў губернатарам Кракова.
Памёр 2 жніўня 1620 года ў Кракаве, пахаваны ў царкве францысканцаў, дзе захавалася яго надмагілле.
Творчасць
правіцьБыў выбітным перакладчыкам літаратуры эпохі Адраджэння. У 1618 годзе ў Кракаве выдаў пераклад Готфрыд альбо «Вызвалены Ерусалім» Тарквата Таса. Таксама пераклаў «Неўтаймаванга Раланда» Лудовіка Арыёста. Сын Пятра Каханоўскага, Самуэл, быў мастаком і гравёрам.
Зноскі
- ↑ CONOR.SI Праверана 30 ліпеня 2022.
- ↑ data.bibliotheken.nl Праверана 30 ліпеня 2022.
- ↑ Bibliothèque nationale de France Piotr Kochanowski // data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011.
- ↑ autori vari Enciclopedia Treccani — Istituto dell'Enciclopedia Italiana, 1929. Праверана 30 ліпеня 2022.
- ↑ zespół autorów Інтэрнэт-энцыклапедыя PWN Праверана 30 ліпеня 2022.
Літаратура
правіць- Bibliografia Literatury Polskiej – Nowy Korbut, t. 2 Piśmiennictwo Staropolskie, Państwowy Instytut Wydawniczy, Warszawa 1964, s. 371-374
Спасылкі
правіць- Goffred abo Jeruzalem wyzwolona Torquada Tassa przekładania Piotra Kochanowskiego: format PDF Архівавана 17 студзеня 2008. (17,3 MB), format DjVu (3,4 MB)
- Ci wielcy Polacy to nasza rodzina