Пётр Кузьміч Краўчанка

Пятро́ Кузьмі́ч Кра́ўчанка (13 жніўня 1950, Смалявічы) — беларускі дзяржаўны дзеяч, палітык, дыпламат і гісторык. Кандыдат гістарычных навук (1976).

Пётр Кузьміч Краўчанка
Пётр Краўчанка на выставе жывапісу Ілоны Касабукі «Танец ветру», 2015 г.
Пётр Краўчанка на выставе жывапісу Ілоны Касабукі «Танец ветру», 2015 г.
Сцяг1-ы Міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь
19 верасня 1991 — 28 ліпеня 1994
Кіраўнік урада Вячаслаў Кебіч
Папярэднік пасада заснаваная
Пераемнік Уладзімір Сянько
Сцяг3-і Міністр замежных спраў Беларускай ССР
17 ліпеня 1990 — 19 верасня 1991
Папярэднік Анатоль Гурыновіч
Пераемнік пасада скасаваная
Нараджэнне 13 жніўня 1950(1950-08-13) (74 гады)
Партыя
Адукацыя
Навуковая ступень кандыдат гістарычных навук
Месца працы
Узнагароды
Knight of the Order of the Star of Italy юбілейны медаль «100 год дыпламатычнай службе Беларусі»
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся 13 жніўня 1950 года ў Смалявічах.

У 1972 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. Быў сакратаром Мінскага гарадскога камітэта КПБ (19851990).

У 1990 годзе быў абраны дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР 12-га склікання, але ўжо ў гэтым ж годзе прызначаны быў Міністрам замежных спраў БССР [1], у сувязі з чым яго мандат скончыўся [2]. Міністрам быў да 1994 года.

У 1995 годзе быў абраны дэпутатам Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 13-га склікання, з'яўляўся старшынёй Камісіі Вярхоўнага Савета па міжнародных справах.

19 студзеня 1998 года прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Японіі [3], 14 снежня 1999 года стаў таксама паслом у Рэспубліцы Філіпіны па сумяшчальніцтве [4]. На гэтых пасадах быў да 19 лістапада 2002 года, калі быў адстаўлены [5].

Пасля дыпламатычнай працы да 2010 года працаваў у Расіі і адначасова выкладаў у Беларускім інстытуце правазнаўства на пасадзе прафесара міжнароднага публічнага права[6].

Сям’я

правіць

Жанаты, мае двух дзяцей.

Цікавыя факты

правіць

Зноскі

  1. Постановление Верховного Совета Республики Беларусь от 17 июля 1990 г. № 144-XII «О назначении Министра иностранных дел Республики Беларусь» Архівавана 29 мая 2012. (руск.)
  2. Постановление Верховного Совета Республики Беларусь от 27 июля 1990 г. № 199-XII «О досрочном прекращении полномочий народного депутата Белорусской ССР Кравченко П. К.» Архівавана 3 чэрвеня 2012. (руск.)
  3. Указ Президента Республики Беларусь от 19 января 1998 г. № 42 «О назначении П. К. Кравченко Чрезвычайным и Полномочным Послом Республики Беларусь в Японии» Архівавана 29 лістапада 2014. (руск.)
  4. Указ Президента Республики Беларусь от 14 декабря 1999 г. № 723 «Аб назначэннi П. К. Краўчанкi Надзвычайным i Паўнамоцным Паслом Рэспублiкi Беларусь у Рэспублiцы Фiлiпiны» Архівавана 29 лістапада 2014.
  5. Указ Президента Республики Беларусь от 19 ноября 2002 г. № 574 «Об освобождении П. К. Кравченко от должности Чрезвычайного и Полномочного Посла Республики Беларусь в Японии и Республике Филиппины по совместительству» Архівавана 29 лістапада 2014. (руск.)
  6. Петр Кузьмич Кравченко — гражданин, ученый, политик и дипломат
  7. Карней, Ігар. Калекцыянэр Пётар Краўчанка выкупіў і паказаў невядомыя лісты Агінскіх. Радыё Свабода (30 кастрычніка 2015).

Спасылкі

правіць