Уладзімір Лявонавіч Сянько

беларускі дыпламат

Уладзімір Лявонавiч Сянько (нар. 5 жніўня 1946, в Вішкавічы, Чашніцкі раён, Віцебская вобласць) — беларускі палітык і дыпламат.

Уладзімір Лявонавіч Сянько
Сцяг2-і Міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь
28 ліпеня 1994 — 13 студзеня 1997
Прэзідэнт Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка
Кіраўнік урада Міхаіл Мікалаевіч Чыгір,
Сяргей Сцяпанавіч Лінг
Папярэднік Пётр Кузьміч Краўчанка
Пераемнік Іван Іванавіч Антановіч
Нараджэнне 5 жніўня 1946(1946-08-05)[1] (78 гадоў)
Партыя
Адукацыя
Прафесія дыпламат
Дзейнасць дыпламат, дзяржаўны дзеяч
Месца працы
Узнагароды

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся 5 жніўня 1946 года ў вёсцы Вішкавічы Чашніцкага раёна Віцебскай вобласці. Скончыў Маскоўскі дзяржаўны інстытут міжнародных адносін, Дыпламатычную акадэмію ў Маскве.

Займаў розныя дыпламатычныя пасады ў апараце Міністэрства замежных спраў СССР.

З 1991 да 15 ліпеня 1992 года быў намеснікам Міністра замежных спраў Беларусі[2]. 3 чэрвеня 1992 года прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Польшчы[3], адстаўлены 25 сакавіка 1994 года і адначасова прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Аб’яднаным Каралеўстве Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі[4]. 8 чэрвеня 1994 года стаў таксама паслом у Рэспубліцы Ірландыя і Даніі па сумяшчальніцтве[5].

З 28 ліпеня 1994 да 13 студзеня 1997 года быў Міністрам замежных спраў[6][7]. 17 лютага 1997 года прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Францыі, Іспаніі і Партугаліі, а таксама Пастаянным прадстаўнікам Рэспублікі Беларусь пры ЮНЕСКА па сумяшчальніцтве[8]. На гэтых пасадах быў да 7 красавіка 2004 года, калі быў прызначаны паслом у Бельгіі, Пастаянным прадстаўнікам Рэспублікі Беларусь пры Камісіі Еўрапейскіх супольнасцяў і Пастаянным прадстаўнікам Рэспублікі Беларусь пры Арганізацыі Паўночнаатлантычнага дагавора[9].

З 2012 па 2016 гады — член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы[10].

Узнагароды

правіць

Сям’я

правіць

Жанаты, мае двое сыноў.

Зноскі

  1. а б Кто есть кто в Республике БеларусьBiałystok: Podlaski Instytut Wydawniczy, 2000. — С. 230. — 313 с. — ISBN 978-83-913780-0-7
  2. Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 15 июля 1992 г. № 432 «Об освобождении В. Л. Сенько от обязанностей заместителя Министра иностранных дел» Архівавана 27 мая 2012. (руск.)
  3. Указ Президиума Верховного Совета Республики Беларусь от 3 июня 1992 г. № 1701-XII «О назначении Сенько В. Л. Чрезвычайным и Полномочным Послом Республики Беларусь в Республике Польша и присвоении ему дипломатического ранга Чрезвычайного и Полномочного Посла» Архівавана 31 мая 2012. (руск.)
  4. Указ Президиума Верховного Совета Республики Беларусь от 25 марта 1994 г. № 2889-XII «Об освобождении Сенько В. Л. от обязанностей Чрезвычайного и Полномочного Посла Республики Беларусь в Республике Польша и назначении его Чрезвычайным и Полномочным Послом Республики Беларусь в Соединенном Королевстве Великобритании и Северной Ирландии» Архівавана 6 чэрвеня 2012. (руск.)
  5. Указ Президиума Верховного Совета Республики Беларусь от 8 июня 1994 г. № 3081-XII «О назначении Чрезвычайного и Полномочного Посла Республики Беларусь в Соединенном Королевстве Великобритании и Северной Ирландии Сенько В. Л. Чрезвычайным и Полномочным Послом Республики Беларусь в Ирландии и Королевстве Дания по совместительству» Архівавана 2 чэрвеня 2012. (руск.)
  6. Указ Президента Республики Беларусь от 28 июля 1994 г. № 8 «О назначении Министра иностранных дел Республики Беларусь» Архівавана 29 мая 2012. (руск.)
  7. Указ Президента Республики Беларусь от 13 января 1997 г. № 31 «Об освобождении В. Л. Сенько от должности Министра иностранных дел Республики Беларусь Беларусь» Архівавана 21 мая 2012. (руск.)
  8. Указ Президента Республики Беларусь от 17 февраля 1997 г. № 154 «О назначении В. Л. Сенько Чрезвычайным и Полномочным Послом Республики Беларусь во Французской Республике, Постоянным представителем Республики Беларусь при ЮНЕСКО, Чрезвычайным и Полномочным Послом Республики Беларусь в Испании и Португалии по совместительству» Архівавана 2 студзеня 2014. (руск.)
  9. Президент Республики Беларусь Александр Лукашенко 7 апреля принял ряд кадровых решений. (руск.)
  10. Народная Воля «Сянько вяртаецца» (руск.) Архівавана 30 снежня 2012.
  11. Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 3 апреля 2006 г. № 447 «Аб узнагароджанні работнікаў, якія ўнеслі найбольш значны ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё рэспублікі ў 2001—2005 гадах, Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь» Архівавана 2 студзеня 2014.
  12. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 28 верасня 2016 года № 352 «Аб узнагароджанні» Архівавана 4 сакавіка 2021.

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць