Пётр Міхайлавіч Сямашка
Пётр Міха́йлавіч Сяма́шка (нар. 8 кастрычніка 1949, в. Судабоўка, Смалявіцкі раён Мінскай вобласці, Беларуская ССР) — беларускі дзяржаўны дзеяч, былы міністр лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь.
Пётр Міхайлавіч Сямашка | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Сяргей Сідорскі | ||||||
Папярэднік | Валянцін Зорын | ||||||
Пераемнік | Міхаіл Амельяновіч | ||||||
Нараджэнне |
8 кастрычніка 1949 (75 гадоў) в. Судабоўка, Смалявіцкі раён, Мінская вобласць |
||||||
Адукацыя |
Беларускі тэхналагічны інстытут (1972), Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі (1987) |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў 1949 годзе ў в. Судабоўка Смалявіцкага раёна Мінскай вобласці.
У 1972 годзе скончыў Беларускі тэхналагічны інстытут, у 1987 годзе — Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі.
З 1986 па 1995 гады займаў розныя пасады ў «Мінскзелянбудзе».
З 1995 па 2002 гады быў намеснікам старшыні Мінскага гарвыканкама, з 2002 года — кіраўнік адміністрацыі Партызанскага раёна горада Мінск.
З 6 жніўня 2004 года — міністр лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь[1].
4 снежня 2009 вызвалены ад пасады міністра лясной гаспадаркі (у сувязі з выхадам у адстаўку)[2].
Зноскі
- ↑ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 6 жніўня 2004 № 386 «Аб прызначэнні П. М. Сямашкі Міністрам лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь» (руск.)
- ↑ [https://web.archive.org/web/20160304222529/http://union.by/news/d1f1ec779ff2dd74.html Архівавана 4 сакавіка 2016. Архівавана 4 сакавіка 2016. Архівавана 4 сакавіка 2016. Архівавана 4 сакавіка 2016. Архівавана 4 сакавіка 2016. Архівавана 4 сакавіка 2016. Архівавана 4 сакавіка 2016. «Кіраўнік дзяржавы падпісаў указы аб вызваленні шэрагу службовых асоб» (руск.)] Архівавана 4 сакавіка 2016.
Спасылкі
правіць- Профіль на праекце «Хто ёсць хто ў РБ»(недаступная спасылка) (руск.)
- Старонка на праекце «Прэс-дасье» Архівавана 4 сакавіка 2016. (руск.)