Пётр Пятровіч Забрэйка

Пётр Пятровіч Забрэйка (3 лютага 1939, Варонеж, Расія — 21 сакавіка 2019, Мінск) — савецкі і беларускі матэматык. Доктар фізіка-матэматычных навук (1968), прафесар (1970).

Пётр Пятровіч Забрэйка
Дата нараджэння 3 лютага 1939(1939-02-03)
Месца нараджэння
Дата смерці 21 сакавіка 2019(2019-03-21) (80 гадоў)
Месца смерці
Род дзейнасці матэматык
Месца працы
Навуковая ступень доктар фізіка-матэматычных навук (1968)
Навуковае званне
  • прафесар[d] (1969)
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Марк Краснасельскі[d][1]

Біяграфія правіць

Скончыў Варонежскі дзяржаўны ўніверсітэт (механіка-матэматычны факультэт, 1961; аспірантура, 1963).

Працаваў у Варонежскім дзяржаўным універсітэце (з 1963), Яраслаўскім дзяржаўным універсітэце (1971—1981), Беларускім дзяржаўным універсітэце (з 1981, механіка-матэматычны факультэт, кафедра функцыянальнага аналізу і аналітычнай эканомікі, прафесар, у 1988—2003 — загадчык кафедры).

Навуковыя інтарэсы: нелінейны функцыянальны аналіз; прыбліжаныя метады; дыферэнцыяльныя і інтэгральныя ўраўненні; матэматычная эканоміка.

Бібліяграфія правіць

  • Исследования по теории интегральных операторов в идеальных пространствах функций : автореферат диссертации … доктора физико-математических наук : 002 / П. П. Забрейко. — Воронеж, 1968.
  • О вычислении индекса особой точки вполне непрерывного векторного поля : автореферат диссертации … кандидата физико-математических наук / П. П. Забрейко. — Воронеж, 1964.

Зноскі

  1. а б в Матэматычная генеалогія — 1997.

Літаратура правіць

  • Бараноўскі П. М. Забрэйка Пётр Пятровіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — С. 491. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).
  • Забрейко Петр Петрович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2006. — Т. 3. — С. 581.
  • Забрейко Петр Петрович // Прафесары і дактары навук Беларускага дзяржаўнага універсітэта, 1921—2001 : 80 год. — Мінск, 2001. — С. 99—100.
  • Петр Петрович Забрейко / С. В. Абламейко [и др.] // Вестник БГУ. Серия 1, Физика. Математика. Информатика. — Минск, 2009. — № 2. — С. 121.