Пётр Рыгоравіч Ігнатовіч

Пётр Рыгоравіч Ігнатовіч (25 ліпеня 1937, в. Цярэсіна, Бярэзінскі раён, Мінская вобласць — 22 снежня 2022) — беларускі гісторык. Кандыдат гістарычных навук (1975), прафесар (2003).

Пётр Рыгоравіч Ігнатовіч
Дата нараджэння 25 ліпеня 1937(1937-07-25)
Месца нараджэння
Дата смерці 22 снежня 2022(2022-12-22) (85 гадоў)
Грамадзянства
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат гістарычных навук
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды

Біяграфія правіць

Скончыў Мінскае дзяржаўнае педагагічнае вучылішча імя Н. К. Крупскай (1956), Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1965), Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя В. У. Куйбышава (аспірантура, 1974).

Працаваў у сельскай школе (Чэрвенскі раён, Мінская вобласць; 1956—1959, настаўнік), Чэрвенскім раённым камітэце ЛКСМБ (сакратар), Чэрвенскім раённым Савеце дэпутатаў працоўных і яго выканаўчы камітэт (начальнік аддзела культуры), Беларускім дзяржаўным інстытуце народнай гаспадаркі імя В. У. Куйбышава (1975—1981, дацэнт кафедры навуковага камунізму), Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў (з 1981, прафесар кафедры культуралогіі, у 1992—2003 — загадчык кафедры, з 2015 — прафесар кафедры філасофіі і метадалогіі гуманітарных навук, з 2021 — кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін).

Навуковыя інтарэсы: сацыяльныя праблемы развіцця беларускага грамадства; беларуская нацыянальная культура; сацыякультурная дзейнасць ва ўмовах трансфармацыі беларускага грамадства; сацыялогія культуры.

Узнагароды правіць

Нагрудны знак «За ўклад у развiццё культуры Беларусi» (2012) і інш.

Бібліяграфія правіць

  • Деятельность Компартии Белоруссии по повышению роли клубных учреждений в коммунистическом воспитании трудящихся (1966—1970 гг.) : автореферат диссертации … кандидата исторических наук : 07.00.01 / Игнатович Петр Григорьевич. ― Минск, 1974.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Адданы навуцы аб культуры (да 75-годдзя з дня нараджэння прафесара П. Р. Ігнатовіча) / А. І. Смолік // Веснік Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў. — 2012. — № 1. — С. 149—153.