Пётр Славі́нскі (10 ліпеня 179530 чэрвеня 1881) — рускі астраном і педагог. Член-карэспандэнт Пецярбургскай АН. Доктар філасофіі (1817), прафесар (1826).

Пётр Славінскі
Дата нараджэння 10 ліпеня 1795(1795-07-10)
Месца нараджэння
Дата смерці 30 чэрвеня 1881(1881-06-30) (85 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці астраном
Навуковая сфера астраномія
Месца працы
Навуковая ступень доктар філасофскіх навук
Навуковае званне
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Ян Снядэцкі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

У 1815 годзе скончыў Віленскі ўніверсітэт, дзе ў 1818—1819 і ў 1823—1832 гг. працаваў, выкладаў філасофію. У 1820—1822 гг. у Парыжы, удасканальваў адукацыю. З 1825 па 1843 г. дырэктар Віленскай астранамічнай абсерваторыі. Працаваў у абсерваторыі Ф. В. Беселя (ням.: Friedrich Wilhelm Bessel)[1]

Навуковая дзейнасць правіць

Пётр Славінскі займаўся вывучэннем руху планет, Месяца, астэроідаў, удзельнічаў у правядзенні геадэзічных вымярэнняў у Літве, Беларусі, Курляндыі.
Аўтар падручніка «Асновы тэарэтычнай і практычнай астраноміі»[2] (Вільня, 1826).

Зноскі

Літаратура правіць

  • Болсун А. І. Славінскі Пётр // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 499—500. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз.
  • Славiнскi Пётр // Мыслiцелi i асветнiкi Беларусi: Х–ХIХ стагоддзi: Энцыклапедычны даведнiк / Б. I. Сачанка (гал. рэд.) i iнш.. — Беларуская энцыклапедыя, 1995. — С. 552. — 672 с. — 6 000 экз. — ISBN 985-11-0016-1.
  • Онищенко А. А., Керимова М. С. Астрономическая мысль в XV―начале XX в. на территории Беларуси и Литвы // Актуальные вопросы современной науки. ― Новосибирск, 2015, № 44. — С. 30―44.
  • Астраномія ў Віленскім універсітэце // Наша слова, № 9 (848), 27 лютага 2008
  • Гусев М. Столетнее существование Виленской астрономической обсерватории // Памятная книжка Виленской губернии на 1853 год. ― Вильна, 1853.
  • Dziewulski W. Historia astronomii w Uniwersytecie Wileńskim // Roczn. Tow. Przyjaciół Nauk w Wilno. 1919—1921 ― Wilno, 1922. s. 148-50