Пётр Сцяпанавіч Лопух

Пётр Сцяпанавіч Лопух (нар. 10 жніўня 1949, в. Мерчыцы, Пінскі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі географ, гідролаг. Доктар геаграфічных навук (2003), прафесар (2010).

Пётр Сцяпанавіч Лопух
Дата нараджэння 31 ліпеня 1949(1949-07-31) (74 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці выкладчык універсітэта
Месца працы
Навуковая ступень доктар геаграфічных навук (2003)
Альма-матар
Член у

Біяграфія правіць

Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (спецыяльнасць «Фізічная геаграфія», 1972), Цэнтральны навукова-даследчы інстытут комплекснага выкарыстання водных рэсурсаў (аспірантура, 1980).

Працаваў у Беларускім дзяржаўным універсітэце (геаграфічны факультэт, кафедра агульнага землязнаўства і гідраметэаралогіі, з 2003 — загадчык кафедры).

Навуковыя інтарэсы: колькасная і якасная ацэнка водных рэсурсаў; пытанні эвалюцыі водных экасістэм; адаптацыя гаспадаркі да ўмоў зменлівасці клімату; методыка выкладання геаграфіі ў сярэдняй школе.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Гідралогія сушы : курс лекцый / П. С. Лопух . — Мінск, 2009.
  • Закономерности развития природы водоемов замедленного водообмена, их использование и охрана / П. С. Лопух. — Минск, 2000.
  • Формирование малых водохранилищ гидроэлектростанций / В. М. Широков, П. С. Лопух. — Москва, 1986.
  • Лопух Пётр Сцяпанавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2004. — Т. 18, кн. 1. — С. 421.
  • Лопух Петр Степанович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2007. — Т. 4. — С. 544.
  • Лопух Петр Степанович // Ученые Пинщины. — Минск, 2003. — С. 75—76.