Пі́лькаўшчына[1] (трансліт.: Piĺkaŭščyna, руск.: Пильковщина) — вёска ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Сваткаўскага сельсавета.

Вёска
Пількаўшчына
Пількаўшчына. Хата братавай М.Танка (01).jpg
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Колькасць двароў
40
Насельніцтва
92 чалавекі (1997)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1797
Аўтамабільны код
5
Пількаўшчына на карце Беларусі ±
Пількаўшчына (Беларусь)
Пількаўшчына
Пількаўшчына (Мінская вобласць)
Пількаўшчына

ГісторыяПравіць

У 1868 годзе вёска Мядзельскай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні, 6 двароў, 49 жыхароў. У 1904 годзе вёска, 124 жыхара, у 1908 годзе — 19 двароў, 119 жыхароў. У 1921 годзе вёска ў Мядзельскай гміне Дунілавіцкага (з 1925 года Пастаўскага) павета Віленскага ваяводства, 22 двары, 104 жыхара. З 12.10.1940 года ў Сваткаўскім сельсавеце Мядзельскага раёна Вілейскай, з 20.09.1944 года ў Маладзечанскай, з 20.01.1960 года Мінскай абласцей. У 1940 годзе ў вёсцы 26 двароў, 134 жыхары. У 1948 годзе створаны калгас «Новы шлях». З 1950 да 1959 вёска — цэнтр узбуйненага калгаса «Зара» (да 30.07.1957 г. калгас імя Молатава), з 1988 года ў калгасе імя Леніна, з 1994 года ў аграфірме «Зара», з сакавіка 1997 года ў сельскагаспадарчым прадпрыемстве імя М. Танка (цэнтр — вёска Сваткі). У 1960 годзе 132 жыхара. На 01.01.1997 г. 40 двароў, 92 жыхара.

ІнфраструктураПравіць

Магазін, фельчарска-акушэрскі пункт.

СлавутасціПравіць

 
Хата, у якой нарадзіўся М. Танк (цяпер музей)
  • Хата, у якой нарадзіўся Максім Танк. Хутар, на якім нарадзіўся паэт, знаходзіцца на ўскрайку леса, за кіламетр ад вёскі Пількаўшчын[2].

Вядомыя асобыПравіць

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. zviazda.by

СпасылкіПравіць