Пінкас (кніга)
Пінкас (іўр.: פִּנְקָס, ашкеназскае вымаўленне — пінкас, ідыш — пінкес, ад грэч. πίναξ)- актавая кніга яўрэйскіх абшчын. Вяліся да XVIII стагоддзя, у Усходняй Еўропе да XX стагоддзя[1]. Вяліся Ваадам чатырох зямель і іншымі арганізацыямі.
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/6/6a/Beth_Yaakov_Pinkas_in_the_Jewish_Museum_in_Belgrade.jpg)
У пінкасы ўносіліся важныя падзеі абшчын, пастановы і статуты (таканот), службовыя прызначэнні, унутрыабшчынныя падаткі і інш.
Мова пінкасаў у асноўным іўрыт; у некаторых сефардскіх абшчынах — яўрэйска-іспанская; зрэдку (напрыклад, рашэнні Мараўскага ваада) — сумесь іўрыту з ідыш.
Зноскі
Спасылкі
правіць