Пінская і тураўская епархія (уніяцкая)

уніяцкая

Пінская і тураўская епархія (уніяцкая) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка (епархія) уніяцкай царквы ў межах Вялікага Княства Літоўскага ў час існавання Рэчы Паспалітай.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Рускай уніяцкай царквы ў 1772 годзе

Ахоплівала ў асноўным тэрыторыю Пінскага павета Брэсцкага ваяводства.

Гісторыя

правіць

Створана ў выніку пераводу Пінскай і тураўскай праваслаўнай епархіі ва ўніяцтва пасля Берасцейскай уніі 1596 года. Была самай малалікай сярод уніяцкіх епархіяў па колькасці вернікаў: у 1666 — 10 парафіяльных цэркваў. У 1676 у каралеўскіх маёнтках епархіі было 39 святароў, у шляхецкіх — 46, усяго парафіян — 74. Колькасць парафій расла па меры пераводу ва ўніяцтва праваслаўных цэркваў і манастыроў. У 1668 уніяцкім стаў Пінскі Ляшчынскі манастыр.

У пачатку 18 стагоддзя ў епархіі каля 100 парафій. У 1722 годзе ўва унію пераведзена да 20 тысяч чалавек, у 1743 уніяцкімі становяцца Крупяцкі Увядзенскі і Навадворскі Успенскі манастыры. На 1772 епархія ахоплівала тэрыторыю 25,2 тысячы км² у Брэсцкім ваяводстве і налічвала каля 20 дэканатаў.

Пасля Падзелаў Рэчы Паспалітай тэрыторыя епархіі была далучана да Расійскай імперыі. У 1795 у сувязі з пераводам уніяцкіх прыходаў у праваслаўе і рэарганізацыяй структуры ўніяцкай царквы епархія скасавана. Парафіі, вернікі якіх засталіся ўніятамі, у 1798 увайшлі ў склад новаўтворанай Берасцейскай уніяцкай епархіі.

Біскупы

правіць

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць